Лонданскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лонданскі ўніверсітэт
University of London
Арыгінальная назва University of London
Заснаваны 1836
Рэктар Грэм Дэйвіс
Прэзідэнт Ганна (прынцэса Вялікабрытаніі)
Студэнты 45,500
Размяшчэнне  Англія: Лондан
Сайт www.london.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
1867

Лонданскі ўніверсітэт (англ.: University of London) — другі па колькасці студэнтаў універсітэт у Вялікабрытаніі.

Заснаваны ў 1836 годзе і мае складаную структуру, якая ўключае 19 каледжаў і 12 інстытутаў: Лонданская школа бізнесу, Лонданская школа эканомікі і палітычных навук, Універсітэцкі каледж Лондана і інш. Аспрэчвае званне трэцяга (па старшынстве) універсітэта Англіі з універсітэтам у Дарэме.

Найбольш прэстыжны тэхналагічны каледж - Імперскі каледж Лондана - вылучыўся ў самастойны ўніверсітэт у 2007 годзе.

Заняткі вядуцца ў 160 будынках, вялікая частка якіх засяроджаная ў лонданскім раёне Блумсберы. Ёсць аддзяленне ў Парыжы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]