Лочын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лочын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2235
Аўтамабільны код
6
Лочын на карце Беларусі ±
Лочын (Беларусь)
Лочын
Лочын (Магілёўская вобласць)
Лочын

Ло́чын[1] (трансліт.: Ločyn, руск.: Лочин) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапіцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У 18991908 гг. дзейнічала Лочынская лесапільная фабрыка. У 1899 г. мела паравы кацёл, у 1908 г. — лакамабіль (24 к.с.), 2 цыркулярныя пілы. У 1900 г. вырабляла 14 тыс. шт. дошак для скрынак. У 1904 г. працавала 175 чал.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 — маі 1944 года гітлераўцамі было спалена 77 двароў, забіта 736 чалавек[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Перад вайной у вёсцы жыло 436 чалавек у 77 дварах[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б Лочин (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]