Лунінец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Лунінец
Плошча Леніна
Плошча Леніна
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1449
Горад з
Плошча
  • 55 км²
Вышыня цэнтра
139 м[1]
Насельніцтва
  • 23 548 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1647
Паштовы індэкс
225642 (43,44)
Аўтамабільны код
1
СААТА
1247501000
Афіцыйны сайт
luninets.info  (руск.)
Лунінец на карце Беларусі ±
Лунінец (Беларусь)
Лунінец
Лунінец (Брэсцкая вобласць)
Лунінец

Лу́нінец[3] (трансліт.: Luniniec) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лунінецкага раёна. Вузел чыгунак на Брэст, Гомель, Баранавічы, Сарны і аўтадарог. За 240 км на ўсход ад Брэста. Насельніцтва 24 712 чалавек (2017)[4].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назвы Лунінец, Лунін трэба разглядаць у сувязі з рачной назвай Лунія (адзін з варыянтаў назвы прыпяцкай ракі Лань)[5].

Форма «Лунія» звязаная з латышскім luns «твань», літоўскім liūnas «твань; покрыва моху над вадой у балоце або ля берага азёраў ці рэк, што зарастаюць». Далей да літоўскага liaunas «гнуткі, слабы» і значэння балотнай паверхні як няўстойлівай, гнуткай[6][7].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з 1449 пад назвай Малы Лулін, шляхецкае ўладанне. З 1471 года сяло Лулінец маёнтка Ішкалдзь, належала Неміровічам. У 1552 годзе ўдава Я. П. Неміровіча Ганна Сапяжанка перадала сяло свайму пасынку полацкаму ваяводзе С. С. Давойне. Потым сяло належала Друцкім-Любецкім, Граўжышскім, Кунцэвічам, Долматам. З 1561 года сяло завецца Лунінец. З 1588 года ў Новагародскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, 484 жыхары, 74 домы, вінакурня. У 1622 годзе Канстанцін Долмат падарыў Лунінец разам з сялянамі Дзятлавіцкаму мужчынскаму манастыру.

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1842 годзе маёнткі манастыра былі перададзеныя ў казну, а жыхары пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялян. Развіццю Лунінца спрыяла будаўніцтва Палескіх чыгунак. З лістапада 1911 года па люты 1912 года тут жыў і працаваў Я. Колас.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лунінец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Савецкай Беларусі.

З 1921 года ў складзе Польшчы, горад, цэнтр павета. З 1939 года ў БССР, з 1940 года — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Лунінцы і раёне акупанты знішчылі 16,6 тыс. чалавек, вывезлі ў Германію 2,3 тыс. чалавек.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XVI стагоддзе: 1588 год — 484 чал., 74 дамы
  • XVIII стагоддзе: 1795 год — 624 чал., 75 дамоў
  • XIX стагоддзе: 1897 год — 3167 чал.[8], 855 двароў
  • XX стагоддзе: 1939 год — 8,3 тыс. чал.[8]; 1956 год — 10,3 тыс.чал.[8]; 1970 год — 14,3 тыс. чал.[8]; 1995 год — 24,9 тыс. чал.[8]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 23,8 тыс. чал.; 2015 год — 24 220 чал.[9]; 2016 год — 24 412 чал.[10]; 2017 год — 24 712 чал.[4]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Юбілейная».

  • РУВП «Лунінецкі рамонтна-механічны завод»
  • Філіял «Нарыхтоўча-вытворчы камбінат „Палессе“» Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства
  • ААТ «Лунінецкі малочны завод»
  • ААТ «Лунінецлес»
  • Філіял «Лунінецкі хлебазавод» РУВП «Брэстхлебпрам»

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Лунінецкі краязнаўчы музей.

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе ў горадзе адкрыты лядовы палац — аналаг арэн, пабудаваных раней у Пружанах і Кобрыне[11] Маецца плавальны басейн (адкрыты ў 2012 годзе). Апроч гэтага ў горадзе існаваў мотабольны клуб «Лунінец», неаднаразова які перамагаў у першынстве Еўропы па даным відзе спорту. У першынстве Беларусі па футболе гулялі футбольныя клубы «Лунінец»[12] і «Палессе»[13].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Святога Іосіфа
Свята-Крыжаўзвіжанская царква

Страчаная спадчына:

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя грамадзяне[правіць | правіць зыходнік]

  • Іван Лявонцьевіч Раманюк (1974)

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. Санкт-Петербургъ, 1913. С. 144.
  6. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 194.
  7. V. Urbutis. (rec.:) Этимология, 1968 // Baltistica. 1972. VIII (2). С. 208—209.
  8. а б в г д Беларусь 1995.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. У Лунінцы пабудуюць лядовы палац
  12. «Лунінец» Лунінец на сайце Footballfacts.ru
  13. «Палессе» Лунінец на сайце Footballfacts.ru

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]