Льюіс Кэрал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Льюіс Кэрал
Lewis Carroll
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Чарлз Латуідж Доджсан
Charles Lutwidge Dodgson
Псеўданімы Lewis Carroll
Дата нараджэння 27 студзеня 1832(1832-01-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1898(1898-01-14)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Бацька Чарльз Доджсан[d][8]
Маці Frances Jane Lutwidge[d][8]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці матэматык, логік, фатограф, паэт, дыякан, дзіцячы пісьменнік, аўтар дзённіка, раманіст, пісьменнік, аўтабіёграф, філосаф
Гады творчасці 1852[10]1898[10]
Жанр дзіцячая літаратура, матэматычная логіка, literary nonsense[d], паэзія, лінейная алгебра і social choice theory[d]
Мова твораў англійская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Льюіс Кэрал (англ.: Lewis Carroll, сапр. Charles Lutwidge Dodgson; 27 студзеня 1832, в. Дарсберы, Чэшыр, Англія — 14 студзеня 1898, Гілфард, Сурэй, Англія) — англійскі празаік, матэматык, логік, філосаф і фатограф.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Сапраўднае імя — Чарлз Лютвідж Доджсан. Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і англіканскага святара. Скончыў каледж у Оксфардзе, атрымаў ступень магістра. У 1855-81 прафесар матэматыкі Оксфардскага ўніверсітэта. У 1861 прыняў сан дыякана і зрабіўся «донам» — членам коледжа Царквы Хрыстовай. Абавязкі гэтай пасады пакідалі яму шмат свабоднага часу. У 1867 наведаў Расію, напісаў «Рускі дзённік».

Выдавец часопісаў і пісьменнік Эдмунд Етс параіў Доджсану ўзяць псеўданім. Той прыдумаў некалькі варыянтаў і папрасіў Етса выбраць лепшы: Эдгар Катвеліс (анаграма сапраўднага імя — Чарлз Лютвідж), Эдгар У. Ч. Вестхіл (таксама анаграма), Луіс Кэрал і Льюіс Кэрал — апошнія 2 псеўданімы былі атрыманы шляхам перакладу імя «Чарлз Лютвідж» на латынь і зноў на англійскую мову. Етс выбраў апошні псеўданім. З таго часу Доджсан падпісваў свае навуковыя працы сапраўдным прозвішчам, а мастацкія творы — псеўданімам. Пры гэтым ён заўсёды адмаўляў, што Доджсан і Кэрал — адзін і той жа чалавек.

Эліс Лідэл, фота зроблена Л. Кэралам каля 1859

Ніколі не ўстапаў у шлюб і не меў дзяцей. Сябраваў з дзяцьмі сваіх знаёмых, расказваў ім казкі, прадумваў дзеля іх інтэлектуальныя задачы. Быў асабіста прывязаны да трох дачок Лідэла — дэкана свайго коледжа. Дзяўчынак звалі Ларына, Эдыт, Рода, Вайолет і Эліс (Аліса). Менавіта апошняя з іх зрабілася правобразам галоўнай гераіні двух найбольш вядомых кніг Доджсана.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Матэматычныя працы Кэрала-Доджсана не аказалі значнага ўплыву на навуку. Адукацыя Доджсана абмяжоўвалася толькі антычнай навуковай літаратурай (прынамсі «Асновы» Еўкліда) і некалькімі метадамі і тэорыямі сучаснікаў. Акрамя таго Доджсан быў амаль ізаляваны ад навуковага свету таго часу, мала што ведаў аб новых матэматычных вынаходніцтвах (Нееўклідавай геаметрыі Лабачэўскага і Гаўса, якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненій і інш). Тым не менш у апошні час узрастае цікавасць да матэматычных прац Кэрала, якія змяшчаюць у сябе нестандартныя і малавядомыя ідэі.

Значна большых поспехаў Доджсан дабіўся ў логіцы, ён распрацаваў графічную тэхніку рашэння лагічных задач, больш зручную, чым дыяграмы Эйлера і Джона Вена. Асноўныя творчы ў гэтай галінах — «Сімвалічная логіка» і «Лагічная гульня» (спрошчаны варыянт папярэдняй кнігі, напісаны для дзяцей).

«Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне», памятная манета НБ РБ, рэверс

Яго мастацкія творы набылі сусветную папулярнасць. Найбольш вядомы казачныя аповесці Льюіса Кэрала «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне» (1865) і «Скрозь люстэрка» («Аліса ў Залюстроўі», 1871). У паэтыцы аповесцяў, пабудаваных на снах Алісы, дамінуюць прынцыпы «бяссэнсіцы» і інтэлектуальнай гульні; для іх характэрна спалучэнне гратэску, гумару з літаратурнымі алюзіямі і запазычаннямі. Спецыфіка твораў Л. Кэрала ў тым, што ў іх аб’ектамі субверсіўнай крытыкі стаюцца рэчы не толькі пазачасавыя, такія як чалавечая рацыянальнасць ці побыт, але і многія спецыфічна нацыянальныя рэаліі тагачаснай віктарыянскай эпохі.

Аўтар паэтычнай кнігі «Паляванне буркуна» (1876), рамана «Сільві і Бруна» (ч. 1-2, 1889-93), зборнікаў вершаў, загадак, шматлікіх прац па матэматыцы і логіцы. Пакінуў багатую эпісталярную спадчыну (98721 ліст).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Алесіны прыгоды ў Цудазем’і / Пер. Макс Шчур. — Cathair na Mart: Evertype, 2013. — ISBN 978-1-78201-044-9
  • Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там Аліса / Пер. Вера Бурлак // ARCHE, 10-2009.
  • Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса / Пер. з англ. Вера Бурлак. — Мн.: «Галіяфы», 2017.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Charles Lutwidge Dodgson — 2000.
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Artists + Artworks Праверана 26 жніўня 2021.
  5. а б в Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004. Праверана 19 мая 2022.
  6. National Heritage List for England
  7. Find a Grave — 1996. Праверана 23 сакавіка 2024.
  8. а б Kindred Britain
  9. Матэматычная генеалогія — 1997.
  10. а б RKDartists Праверана 9 верасня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]