Любамір Гузар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любамір Гузар
укр.: Любомир Ярославович Гузар

Герб
кардынал
з 21 лютага 2001
тытулярны біскуп
з 22 лютага 1996
Дыяцэзія Q516710?
дапаможны біскуп
з 14 кастрычніка 1996
Дыяцэзія Ukrainian Catholic Archeparchy of Lviv[d]
каталіцкі архібіскуп
6 снежня 2004 — 10 лютага 2011
Дыяцэзія Ukrainian Catholic Archeparchy of Kyiv[d]
Папярэднік Wasyl Medwit[d]
Пераемнік Святаслаў Шаўчук

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі святар, багаслоў, выкладчык універсітэта, манах, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 26 лютага 1933(1933-02-26)[1]
Смерць 31 мая 2017(2017-05-31)[3] (84 гады)

Узнагароды
ордэн «За заслугі» ІІІ ступені Order of Prince Yaroslav the Wise, 3rd class Order of Prince Yaroslav the Wise, 4th class Order of Prince Yaroslav the Wise, 5th class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Любамір Яраслававіч Гузар (26 лютага 1933Львоў — 31 мая 2017, Кіеў, Украіна) — украінскі рэлігійны дзеяч, патрыярх-прадстаяцель Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў 2001—2011 гг. Святар з 1958 г., епіскап з 1977 г., кардынал з 2001 г. Вярхоўны архіепіскап Львоўскі з 2001 г., Кіева-Галіцкі з 2005 г., архіепіскап-эмерыт з 2011 г. Прадстаўнік вядомага ўкраінскага роду Гузараў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1944 г. выехаў у Аўстрыю, у 1949 г. — у ЗША. Выпускнік Каталіцкага ўніверсітэта Амерыкі, Вялікай духоўнай семінарыі Святога Язафата ў Рыме, Фордгамскага ўніверсітэта. Доктар багаслоўя (1972 г.). У 1972 г. прыняў манаства. Быў паплечнікам Іосіфа Сліпога. Старшыня Львоўскай архіепархіі ў Рыме (1984—1991 гг.). У 1993 г. вярнуўся ў незалежную Украіну, стаў яе грамадзянінам (2002 г.), прызначаны кіраўніком грэка-каталіцкага Кіева-Вышгарадскага экзархата (з 1996 г.). У 2005 г. вярнуў рэзідэнцыю кіраўнікоў грэка-каталіцкай царквы ў Кіеў пасля 450-гадовага перапынку. Ініцыяваў будаўніцтва Патрыяршага сабора Уваскрасення Хрыстовага на Левым беразе ў Кіеве. У 2011 г. выйшаў у адстаўку, перадаўшы свае паўнамоцтвы Святаславу Шаўчуку. Быў адным з маральных аўтарытэтаў украінцаў у 1990-2010-я гг. Памёр у Кіеве, пахаваны ў Кіеўскім патрыяршым саборы УГКЦ. Ганаровы грамадзянін Цярнопаля і Львова.

Зноскі

  1. Lubomyr Husar // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. ДеньКиїв: 1996. — ISSN 2305-7289 Праверана 31 мая 2017.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.