Любіста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любіста лекавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Levisticum officinale W.D.J.Koch


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29673
NCBI  48042
EOL  467097
GRIN  t:22014
IPNI  844187-1
TPL  tro-1700152

Любі́ста ле́кавая, Любіста аптэчная, Любісцік[3], Любісцік аптэчны, Любчык, Ладук, Сардэчнік[4][5][6], Любім[7] (Levisticum officinale) — шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня да 2 м. Сцябло гопае, баразнаватае, пустое ўсярэдзіне. Лісце бліскучае, двойчы-тройчыперыстарассечанае. Кветкі белавата-жаўтаватыя, у парасоніках. Плод — двухсямянка.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ў Еўропе і Заходняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі вырошчваюць у садах, зрэдку дзічэе. Цвіце ў чэрвені—жніўні.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, харчовыя і эфіраалейныя расліны. Традыцыйная прыправа ўкраінскай і нямецкай кухні. Са свежых каранёў гатуюць варэнне і цукаты. Эфірным алеем араматызуюць лекавыя і парфумерныя вырабы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Любіста // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 396. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  • Шкляр А. Любіста лекавая // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.