Люцынскі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Люцынскі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Віцебская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Люцын
Дата ўтварэння 1772
Дата скасавання 1920
Насельніцтва 128 200 жыхароў (1 897)
Плошча 5,2 тыс. км²
Люцынскі павет на карце

Лю́цынскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1920 гадах. Самы паўночны і самы буйны па плошчы павет Віцебскай губерні. Адзін з трох інфлянцкіх паветаў. Цэнтр - горад Люцын.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Люцынскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 — намесніцтва). У 1796 годзе павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 — да Віцебскай. У 1920 годзе адыйшоў да Латвіі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 128,2 тыс. чал.[1] У тым ліку латышоў - 64,2%; беларусаў - 20,5%; рускіх - 7,1%; яўрэяў - 4,9%; палякаў - 2,2%[2]. У павятовым горадзе Люцын пражывала 5140 чал.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 16 валасцей:

Воласць Валасны цэнтр
Балцінаўская акалодак Балцінаў
Балоўская акалодак Балоўск
Дамапольская в. Бяляўская
Зальміуская в. Рогаўка
Звірдзінская маёнтак Пагулянкі
Істрская м. Старая Слабада
Корсаўская акалодак Корсаўка
Ляндскаронская в. Полішчына
Марыенгаўзенская акалодак Марыенгаўзен
Міхайлаўская в. Мярзінка
Нерзенская с. Нерза
Посіньская с. Посінь
Пылдзенская в. Вяжэнкі
Рунданская с. Рунданы
Эверэмуйжская маёнтак Эверэмуйжа
Янавольская с. Брыгі

Сучаснае становішча[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час тэрыторыя павета (у межах на 1917 г.) уваходзіць у склад Латвіі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Карл Багдановіч (1864—1947) — расійскі і польскі геолаг і падарожнік. Акадэмік Польскай Акадэміі навук.
  • Мікалай Зарэмба (1821—1879) — расійскі музычны педагог (нарадзіўся ў маёнтку Азупіна)
  • Мікола Панькоў (1911—1995) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, выдавец, бібліёграф
  • Ілля Чашнік (1902-1929) — савецкі мастак і дызайнер

Зноскі

  1. Дадзеныя агульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі на "Демоскоп Weekly"
  2. Этнокультурные процессы Белорусского Подвинья (Витебщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы. — Минск : Беларуская навука, 2017. С.205

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]