Ліга нацый УЕФА

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Футбол
Ліга нацый УЕФА
Фота
 
Заснаваны: 2018
Краіна: Еўропа (УЕФА)
Кол-ць каманд: 55
Апошні чэмпіён: Іспанія Іспанія (1-ы тытул, 2020/21)
Найбольш тытулаваны: Іспанія Іспанія, Партугалія Партугалія, Францыя Францыя (па 1 тытулы)
Бягучы сезон
2022/2023

Ліга нацый УЕФА[1] (англ.: UEFA Nations League) — двухгадовае міжнароднае футбольнае спаборніцтва еўрапейскіх мужчынскіх нацыянальных зборных, заснаванае ў 2018 годзе.

У першым сезоне ўсе ўдзельнікі падзеленыя на чатыры групы, пераможцы якіх згулялі ў «матчы чатырох», а таксама аўтаматычна трапілі ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы 2020.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2013 года прэзідэнт Нарвежскай футбольнай асацыяцыі Юнгвэ Гален пацвердзіў намер стварыць для членаў УЕФА трэці міжнародны турнір нацыянальнага ўзроўню[2]. Турнір пакліканы палегчыць ці замяніць правядзенне таварыскіх матчаў.

27 сакавіка 2014 года на XXXVIII чарговым кангрэсе УЕФА ў Астане прапанова стварэння Лігі нацый была адзінагалосна падтрымана ўсімі 54 краінамі-членамі УЕФА[1].

Фармат[правіць | правіць зыходнік]

У першым сезоне турніру 55 нацыянальных зборных УЕФА (дадалося Косава) падзяляліся на чатыры лігі (дывізіёны)[1][3][4][5][6]: 12 каманд у лізе A, 12 каманд у лізе B, 15 каманд у лізе C і 16 каманд у лізе D. Кожная з ліг падзяляецца на чатыры групы (па тры ці чатыры каманды), унутры якой гуляюць па кругавой сістэме дома і ў гасцях.

Пераможцы чатырох груп найвышэйшага дывізіёна — Ліга A — гуляюць у фінале Лігі нацый з двума паўфіналамі і фіналам.

Паміж лігамі адбываецца ратацыя: пераможца кожнай з чатырох груп лігі аўтаматычна пераходзіць у вышэйшую лігу з наступнага сезона, а каманда, якая заняла апошняе месца, выбывае ў ніжэйшую лігу.

Ліга нацый УЕФА 2018/19 дазваляла таксама кваліфікавацца на Чэмпіянат Еўропы па футболе. Акрамя «фіналу чатырох» у Лізе A, праводзіліся яшчэ чатыры плэй-оф у падобным фармаце. Пераможца кожнай з груп выходзіла ў паўфінал. Калі пераможцам з’яўлялася ўжо адна з кваліфікаваных зборных, яе месца займала наступная паводле рэйтынгу. Калі ва ўсёй лізе заставалася меней за чатыры некваліфікаваныя зборныя, месцы ў плэй-оф гэтай лігі даставаліся камандзе з ніжэйшай лігі. Паміж імі размяркоўваліся 4 пуцёўкі на ЧЕ (з 24 агулам)[5][6][7].

Пачынаючы з другога сезона колькасць каманд у лігах была змененая: у лізе A, лізе B і лізе C стала па 16 каманд, у лізе D засталіся 7 каманд і 2 групы.

Кожны сезон Лігі гуляецца ў верасні — лістападзе няцотнага года (групавы этап) і сканчацца ў наступным годзе (фінал чатырох Лігі A)[5][6][7].

Фіналы чатырох[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Месца Фінал За 3-е месца
Пераможца Вынік 2-е месца 3-е месца Вынік 4-е месца
2018/19  Партугалія Партугалія Партугалія 1:0 Нідэрланды Нідэрланды Англія Англія 0:0 (6:5 пен.) Швейцарыя Швейцарыя
2020/21  Італія Францыя Францыя 2:1 Іспанія Іспанія Італія Італія 2:1 Бельгія Бельгія
2022/23  Нідэрланды Іспанія Іспанія 0:0 (5:4 пен.) Харватыя Харватыя Італія Італія 3:2 Нідэрланды Нідэрланды

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в UEFA Nations League receives green light (англ.). UEFA (27 сакавіка 2014). Праверана 29 верасня 2018.
  2. Lars Hojem Kvam.. Hva om Ronaldo, Özil, Balotelli og Pique møtes til ligaspill - med sine landslag? (нарв.). Dagbladet (9 кастрычніка 2013). Праверана 29 верасня 2018.
  3. UEFA Nations League: all you need to know (англ.). UEFA (3 верасня 2018). Праверана 29 верасня 2018.
  4. UEFA Nations League/UEFA EURO 2020 qualifying (англ.) (PDF). UEFA. Праверана 29 верасня 2018.
  5. а б в UEFA Nations League format approved (англ.). UEFA (4 снежня 2014). Праверана 29 верасня 2018.
  6. а б в UEFA Nations League format and schedule confirmed (англ.). UEFA (4 снежня 2014). Праверана 29 верасня 2018.
  7. а б UEFA Nations League and European Qualifiers competition format, 2018—2020 (англ.) (PDF). UEFA. Праверана 29 верасня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]