Лідскі павет (Расійская імперыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідскі павет
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Віленская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Ліда
Дата ўтварэння 1795
Дата скасавання 1920
Насельніцтва (1897) 205,8 тыс.
Плошча 5,6 тыс. км²
Лідскі павет на карце

Лі́дскі паве́т (руск.: Лидский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай і Віленскай губерняў, якая існавала ў 17951920 гадах. Цэнтр — горад Ліда. Тэрыторыя больш за 4,9 тыс. кв. вёрст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лідскі павет у складзе Слонімскага намесніцтва Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі былога Лідскага павета Вялікага Княства Літоўскага, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Літоўскай губерні, у 1801 годзе — у склад Гродзенскай, а ў 1843 годзе — Віленскай губерні.

З 2 лютага 1919 года ў складзе ЛітБел, неўзабаве заняты польскім войскам. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года адышоў да Польскай Рэспублікі, дзе увайшоў у склад Навагрудскага ваяводства[1].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1864 насельніцтва склада каля 110 тыс. жыхароў, у т.л. больш за 75 тыс. католікаў, каля 30 тыс. праваслаўных, каля 6 тыс. іўдзеяў, дзейнічалі 31 касцёл, 19 цэркваў, 18 яўрэйскіх малітоўных дамоў. На тэрыторыі павета знаходзіліся 15 мястэчак, 15 сёл, 866 вёсак, 876 іншых паселішчаў (калоній, фальваркаў, аколіц, хутароў і інш.)[1].

Паводле перапісу 1897 года ў павеце пражывала 205,8 тыс. жыхароў. У тым ліку беларусы — 73,2 %; яўрэі — 12,0 %; літоўцы — 8,7 %; палякі — 4,7 %; рускія — 1,2 %. У павятовым горадзе Лідзе пражывалі 9323 чал.[2]

У 1913 годзе — 252,5 тыс. жыхароў[1].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У 1910 годзе дзейнічалі 244 фабрыкі і заводы з 2160 рабочымі.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Пасля рэформы 1861 года падзелены на 24 воласці[1][3]:

Ураднікі павета[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]