Літаратурная прэмія імя Янкі Юхнаўца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Літаратурная прэмія імя Янкі Юхнаўца — літаратурная прэмія, створаная Фундацыяй Крачэўскага. Прысуджалася аднойчы ў 2004 годзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Створаная Фундацыяй Крачэўскага з мэтай ўшанавання памяці вядомага беларускага пісьменніка-эмігранта Янкі Юхнаўца і спрыянню ў развіцці беларускай літаратуры. Мелася прысуждацца штогадова ў дзень народзінаў пісьменніка 3 лістапада. У камітэт прысуджэння прэміі ўваходзілі Андранік Антанян, Андрусь Жвір, Марат Клакоцкі, Сяржук Сокалаў-Воюш (старшыня камітэта) і Лявон Юрэвіч. Лаўрэатам прэміі мог стаць кожны творца, чые творы ў любой форме (друкаванай, электроннай, ці іншай) даступныя сябрам Прэміяльнага камітэту. Прэміяльны камітэт самастойна выбіраў творы для разгляду, а таксама прыймае да разгляду творы, дасланыя на ягоны адрас. Адной з важкіх умоваў удзелу з’яўляўся правапіс твору. Камітэт разлядаў толькі творы, напісаныя тарашкевіцай. Вынікі прэміі друкаваліся на старонках газэты «Беларус». Адзіным лаўрэатам прэміі стаў у 2004 годзе Макс Шчур за раман «Там, дзе нас няма».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]