Маер Прынштайн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Маер Прынштайн
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя скачок у даўжыню[d]
Нарадзіўся 22 снежня 1878(1878-12-22)[1]
Памёр 10 сакавіка 1925(1925-03-10)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 180 см
Вага 74 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маер Прынштайн (англ.: Myer Prinstein; 22 снежня 1878, Шчучын, Польшча — 10 сакавіка 1925, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі лёгкаатлет, трохразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў.

Маер Прынштайн нарадзіўся 22 снежня 1878 года ў яўрэйскай сям’і ў горадзе Шчучын, Польшча. У 1884 годзе яны пераехалі ў ЗША. Прынштайн скончыў універсітэт горада Сірак’юс па спецыяльнасці адвакат, аднак пасля атрымання адукацыі ён заняўся лёгкай атлетыкай.

У 1898 годзе ён усталяваў свой першы рэкорд ЗША ў скачку ў даўжыню, скокнуўшы на 7,19 м. Праз два гады, Прынштайн пабіў сусветнае дасягненне з вынікам 7,50 м. Да таго часу ён ужо выйграў чатыры чэмпіянаты ЗША ў гэтай дысцыпліне. У 1900 годзе ён паехаў у Парыж каб прыняць удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1900.

На Алімпіядзе Прынштайн спаборнічаў у дзвюх скачковых дысцыплінах — скачок у даўжыню і патройны скачок. У першай дысцыпліне ён заняў другое месца з вынікам 7,175 м, прайграўшы толькі свайму суайчынніку Элвіну Крэнцлайну. У другой ён стаў чэмпіёнам, скокнуўшы на 14,47 м і ўсталяваўшы Алімпійскі рэкорд.

Маер Прынштайн выконвае скачок у даўжыню на Алімпіядзе 1904

Праз 4 года Прынштайн прыняў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1904 у Сент-Луісе. Там ён удзельнічаў не толькі ў спаборніцтвах па скачках, але і ў бегу. У абаіх сваіх любімых спаборніцтвах ён стаў чэмпіёнам, прычым ён дагэтуль з’яўляецца адзіным спартсменам, які выйграў і скачок у даўжыню, і трайны скачок на адной Алімпіядзе. У бегу на 60 і 400 м Прынштайн займаў пятыя месцы, а ў гонцы на 100 м дайшоў да паўфіналу.

На наступных Алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах. Ён яшчэ раз выйграў у скачку ў даўжыню, аднак гэты медаль, як і ўсе Гульні, не прызнаюцца Міжнародным алімпійскім камітэтам з прычыны таго, што прайшлі без іх згоды. Таму фармальна Прынштайн не выйграваў свой чацвёрты залаты медаль.

Пасля гэтых спаборніцтваў ён сышоў з лёгкай атлетыкі і стаў адвакатам. Ён памёр 10 сакавіка 1925 года ў Нью-Ёрку.

Маер Прынштайн быў уключаны ў Міжнародную яўрэйскую спартыўную залу славы ў 1982 годзе і ў Амерыканскую лёгкаатлетычную залу славы ў 2000 годзе.

Зноскі

  1. а б Meyer Prinstein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]