Майнільскі інцыдэнт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Месцазнаходжанне пасёлка Майніла на карце Карэльскага перашыйка, мяжа паказана па стане да моманту падпісання мірнага дагавора ў Маскве

Ма́йнільскі інцыдэнт — інцыдэнт, які стаў фармальнай нагодай для пачатку савецка-фінскай вайны 1939 года.

Паводле афіцыйных савецкіх сцвярджэнняў, 26 лістапада 1939 года на ўчастку мяжы каля вёскі Майніла групу савецкіх ваеннаслужачых абстраляла артылерыя. Было зроблена сем гарматных выстралаў, у выніку чаго былі забіты трое радавых і адзін малодшы камандзір, сямёра радавых і двое з каманднага складу атрымалі раненні. Гэтыя лічбы былі прыведзены ў савецкай ноце і афіцыйным паведамленні ў газеце «Праўда».

З нагоды гэтага абстрэлу савецкі ўрад звярнулася да фінскага з нотай, у якой сцвярджаў, што выстралы былі зроблены з тэрыторыі Фінляндыі. Для прадухілення далейшых правакацый ад фінаў запатрабавалі адвесці войскі ад мяжы на 20—25 км.

У ноце, напісанай у адказ, фінскі урад заявіў, што, паводле назіранняў фінскіх гукаметрычных пастоў, сем выстралаў былі здзейснены каля 16:00 з савецкага боку з адлегласці прыкладна паўтары — двух кіламетраў на паўднёвы ўсход ад месца разрыву снарадаў. Таксама зазначалася, што ў фінаў на мяжы няма артылерыі, тым больш дальнабойнай. Фіны прапанавалі стварыць сумесную камісію для расследавання інцыдэнту і пачаць перамовы аб узаемным адводзе войскаў ад мяжы. Прапанова была адхілена савецкім бокам. Адмова матывавалася тым, што адвод частак Чырвонай Арміі ад мяжы на прапанаваную адлегласць прывёў бы да размяшчэння войскаў у прадмесцях Ленінграда, што зусім непрымальна па меркаваннях забеспячэння бяспекі горада[1].

Вынікам інцыдэнту быў загад савецкім войскам у раёне мяжы адказваць на любыя агрэсіўныя дзеянні фінаў агнём, да знішчэння праціўніка. Праз два дні пасля інцыдэнту СССР разарваў пакт аб ненападзе з Фінляндыяй, праз чатыры — пачаў вайну.

Трыма месяцамі раней падобны прыём выкарыстала Германія, якая разарвала дагавор аб ненападзе з Польшчай у выніку Глайвіцкага інцыдэнту (і тым самым пачала Другую сусветную вайну).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Зваротная нота Савецкага ўрада — Известия, № 275 (7045) ад 29 лістапада 1939 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]