Майсей Якаўлевіч Грынблат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майсей Якаўлевіч Грынблат
Дата нараджэння 29 сакавіка 1905(1905-03-29) ці 1905[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1983(1983-07-04) ці 1983[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, этнограф, фалькларыст
Навуковая сфера этналогія, беларусазнаўства, гісторыя[1], этнаграфія[1] і фалькларыстыка[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1945)
Навуковае званне
Альма-матар

Майсей Якаўлевіч Гры́нблат (29 сакавіка 1905, Мінск — 4 ліпеня 1983) — беларускі этнограф, фалькларыст, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1930 годзе Ленінградскі ўніверсітэт. Працаваў акцёрам у трупе Уладзіслава Галубка (1921—1925). З 1930 года ў АН Беларусі, у Інстытуце гісторыі (1931—1941; 1945—1956) і Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (1957—1976), адначасова выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце (1937—1941) і БДУ (1939—1941, 1945—1955).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў духоўную і матэрыяльную культуру, грамадскі побыт, этнагенез беларусаў, бібліяграфію беларусазнаўства. Адзін з аўтараў даследавання «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» (1967), нарыса «Беларусы» ў кнізе «Народы Еўрапейскай часткі СССР» (т. 1, 1964). Склаў зборнік фальклору «Песні беларускага народа» (т. 1, 1940), «Радзінная паэзія» (1971), «Загадкі» (1972, з А. І. Гурскім), «Прыказкі і прымаўкі» (кніга 1—2, 1976), «Выслоўі» (1979).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з аўтараў двухтомнай (Т.1, 1961) і пяцітомнай (Т.1, 1972) «Гісторыі Беларускай ССР».

  • «Краязнаўчыя музеі і вясновая пасяўная кампанія» (1932)[2]
  • «Сталін у яўрэйскай народнай творчасці» (1939, складальнік)[2]
  • «Песні беларускага народа» (1940, Т.1, рэдактар[3], складальнік[2])
  • «Беларуская народная архітэктурная разьба» (1958, рэдактар)[2]
  • «Беларускія народныя песні» (1959, рэдактар)[2]
  • «Белорусы: Очерки происхождения и этнической истории» (1968)[4]
  • «Праблемы сучаснага беларускага фальклору» (1969, рэдактар)[2]
  • «Сказки народов СССР» (1970, складальнік)[4]
  • «Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка» (1972)[3]
  • «Загадкі» (1972, складальнік)[3]
  • «Зімовыя песні: калядкі і шчадроўкі» (1975, рэдактар)[3]
  • «Прыказкі і прымаўкі: у 2 кн.» (1976, складальнік)[2]
  • «Этнаграфічны зборнік (даклады аддзялення этнаграфіі і Геаграфічнага таварыства Беларускай ССР)» (1975, рэдактар)[3]
  • «Выслоўі» (1979, складальнік)[2]
  • «Вяселле: песні» (кн. 1, 1980, рэдактар)[2]
  • «Вяселле: песні» (кн. 2, 1981, рэдактар)[3]
  • «Вяселле: песні» (кн. 3, 1983, рэдактар)[2]

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 21 лютага 2024.
  2. а б в г д е ё ж з і a001="BY-SEK-609084" (руск.). Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. а б в г д е ё a001="BY-SEK-609084" (руск.). Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  4. а б a001="BY-SEK-333533" (руск.). Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]