Максім Уладзіміравіч Місько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Максім Уладзіміравіч Місько
Нараджэнне 25 лютага 1972(1972-02-25) (52 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Дзейнасць палітык, выкладчык універсітэта
Месца працы

Максім Уладзіміравіч Місько (нар. 25 лютага 1972, Мінск) — беларускі юрыст і палітык. Кандыдат юрыдычных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут правазнаўства.

Працаваў прыватным прадпрымальнікам, камерцыйным дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Аграмінфуд», дырэктарам, юрысконсультам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Эстэртэкс».

З’яўляецца старшынёй праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру», дацэнтам кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі