Мальва (вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мальва сярод іншых гістарычных рэгіёнаў Паўднёвай Азіі

Ма́льва (хіндзі: मालवा) — гістарычная вобласць у цэнтральнай Індыі на тэрыторыі сучаснага штата Мадх’я-Прадэш. Агульная плошча — 81 767 км².

Уяўляе сабою вулканічнае плато, сфарміраванае ў мелавы перыяд, з сярэдняй вышынёй 550 - 600 м над узроўнем акіяну. Клімат мяккі субтрапічны. Значная частка паверхні пакрыта ўрадлівымі бурымі глебамі. Захаваліся сухія шыракалістыя лясы. Карысныя выкапні: жалеза і мармур.

Земляробчыя культуры вядомы з эпохі энеаліту. У часы складання Махабхараты было заселена малавамі, ад наймення якіх паходзіць сучасная назва. У VI - VII стст. тут склалася самастойная дзяржава, што некаторы час аспрэчвала гегемонію ў Паўднёвай Азіі. Пазней уваходзіла ў склад розных дзяржаўных утварэнняў. У выніку на тэрыторыі Мальвы жывуць нашчадкі з розных кутоў Індыі. Большасць вернікаў спавядаюць індуізм і іслам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]