Мальдыўскія астравы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мальдыўскія астравы
дыв. ދިވެހިރާއްޖޭގެ އަތޮޅުތައް"ގެ ތާރީޚ
Атолы з паветра
Атолы з паветра
Характарыстыкі
Колькасць астравоў2000 
Найбуйнейшы востраўвостраў Ган 
Агульная плошча298 км²
Найвышэйшы пункт7 м
Насельніцтва395 000 чал. (2011)
Шчыльнасць насельніцтва1 325,5 чал./км²
Размяшчэнне
4°10′30″ пд. ш. 73°30′32″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Мальдыўскія астравы (Індыйскі акіян)
Мальдыўскія астравы
Мальдыўскія астравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мальдыўскія астравы — група астравоў на паўночным захадзе Індыйскага акіяна. Складаюцца з 26 атолаў, уключаюць каля 2 тыс. дробных каралавых астравоў, утвараюць два паралельныя ланцугі. Частка атолаў абкружана бар’ернымі рыфамі. Плошча 298 км², насельніцтва 298 тыс. чал. (2006). Клімат экватарыяльны мусонны. На астравах дзяржава Мальдывы.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць дзве версіі паходжання назвы, паводле якіх у перакладзе з зусім няроднасных моваў тапонім «Мальдывы» азначае прыблізна адно і тое ж:

  • ад тамільскіх словаў maalai (гірлянда) і theevu (астравы) — гірлянда астравоў;
  • ад сінгальскага Maala Divaina — каралі астравоў.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Мальдыўскія астравы — каралавыя ўтварэнні на вяршынях падводнага хрыбта ў паўночнай частцы Індыйскага акіяна на паўднёвым захадзе ад паўвострава Індастан. Ланцужок з 26 атолаў прасціраецца з поўначы на поўдзень на 960 км ад атола Іхавандзіполу да атола Аду Сіці. Два паралельныя ланцугі атолаў уключаюць каля 1200 дробных каралавых астравоў. Частка іх абкружана бар’ернымі рыфамі.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з 1200 каралавых астравоў

Мальдыўскія астравы сфармаваліся на вяршынях сярэдняй часткі падводнага Чагас-Лакадыўскага хрыбта. Разам з Лакадыўскімі астравамі і архіпелагам Чагас на поўначы і поўдні адпаведна, Мальдывы ўтвараюць агульны экарэгіён. Астравы каралавага паходжання, таму выключна нізінныя і роўныя: сярэдняя вышыня краіны — 1,5 метры над узроўнем мора, найбольшая — усяго 2,4 метры (на атоле Аду).

Клімат субэкватарыяльны мусонны. Сярэдняя тэмпература ўвесь год 24-28 °C. Ападкаў каля 2500 мм у год, яскрава выражанага сухога сезона няма. Рэк і ручаёў няма. Порысты вапняковы грунт не затрымлівае ваду, таму адзначаецца яе недахоп. Раслінны свет вельмі бедны, на каралавых выспачках растуць гаі какосавых пальмаў, хлебнага дрэва. Жывёльны свет: фруктовыя кажаны, чарапахі; у прыбярэжных водах — чарапахі, малюскі, кітовыя акулы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]