Манджак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манджак
Рассяленне

Манджак — народ у Гвінеі-Бісау (у вусці рэк Кашэу і Мансоа), у Каба-Вердэ, Сенегале, Гамбіі. Колькасць насельніцтва ў Гвінеі-Бісау 120 тыс.чалавек. у Каба-Вердэ 35 тыс.чалавек, у Сенегале (разам з балантэ) 20 тыс.чалавек, у Гамбіі 10 тыс.чалавек. Блізкія па мове і культуры да манкан’я, дыёла, балантэ. Адносяцца да негрскай расы вялікай негроіднай расы. Гавораць мове манд’яку заходнеатлантычнай падгрупы нігера-кангалезскай групы конга-кардафанскай сям’і. Дыялекты: бок, бараан-кулкус, чуро, лунд, пейіхэ. Большасць манджак прытрымліваецца традыцыйных вераванняў, ёсць каталікі (пераважна гарадское насельніцтва Каба-Вердэ).

У прыморскую частку Гвінеі-Бісау былі выцеснены з поўначы некалькі стагоддзяў таму прадстаўнікамі мандынга. Частка манджак перасялілася потым ва ўнутраныя раёны Гвінеі-Бісау, не разрываючы сувязяў (роднасных, эканамічных, культавых) з асноўнай тэрыторыяй рассялення. Значныя групы манджак мігравалі ў 19-20 стагоддзях на тэрыторыю Сенегала, Гамбіі, Каба-Вердэ.

Асноўны традыцыйны занятак на кантыненце — ручное земляробства (рыс, батат, ямс, бавоўнік, бананы). Забалочаныя раёны засваюць дзякуючы пабудове земляных дамбаў вакол палёў для абароны пасеваў ад марской вады.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.284