Марская лісіца звычайная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марская лісіца звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alopias vulpinus Bonnaterre, 1788

Сінонімы

Squalus vulpinus Bonnaterre, 1788
Squalus vulpes Gmelin, 1789
Alopias macrourus Rafinesque, 1810
Galeus vulpecula Rafinesque, 1810
Squalus alopecias Gronow in Cray, 1854
Alopecias barrae Perez Canto, 1886
Alopecias chilensis Philippi, 1901
Alopecias longimana Philippi, 1901
Vulpecula marina Garman, 1913
Alopias caudatus Phillipps, 1932

Alopias grei Whitley, 1937
Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 39339

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  159916
NCBI  7852
EOL  994691
FW  83164

Марская лісіца звычайная (Alopias vulpinus) — самы буйны від храстковых рыб роду Alopias атрада Lamniformes. Дасягае 6,1 м, прычым палову гэтай даўжыні складае выцягнутая верхняя лопасць хваставога плаўніка. У гэтых акул абцякальнае цела, кароткая і завостраная морда, вочы сярэдняга памеру. Знешне яны падобныя з відам Alopias pelagicus, ад якіх адрозніваюцца большай шырынёй верхняй лопасці хваставога плаўніка і наяўнасцю белай плямы над груднымі плаўнікамі, якая з’яўляецца працягам асноўнай белай афарбоўкі жывата. Гэтыя акулы насяляюць ва ўсіх ўмераных і трапічных водах, хоць аддаюць перавагу прахалоднай тэмпературы. Яны сустракаюцца як у адкрытым акіяне на глыбіні да 550 м, так і паблізу берагоў і трымаюцца звычайна ў павярхоўных пластах вады, здзяйсняючы часам скачкі над паверхняй. Рацыён у асноўным складаецца са стайнай пелагічнай рыбы[1]. Прадстаўнікі віду здзяйсняюць сезонныя міграцыі і праводзяць лета на ніжніх шыротах.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў Ціхім акіяне, Атлантыцы.

Гэтыя акулы з’яўляюцца патэнцыйна небяспечнымі для чалавека. З’яўляюцца жывароднымі акулай.

Зноскі

  1. Под редакцией профессоров Н.А.Гладкова, А.В.Михеева. Жизнь животных: в 6-ти томах.. — М.:: Просвещение., 1970.