Марын Чыліч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэніс
Марын Чыліч
Нарадзіўся 28 верасня 1988(1988-09-28) (35 гадоў)
Меджугор'е, СР Боснія і Герцагавіна, СФР Югаславія
Грамадзянства Сцяг Харватыі Харватыя
Рэзідэнцыя
Рост 198 см
Вага 89 кг
Прафесійная кар’ера 2004–...
Вядучая рука правая (двухручны бэкхэнд)
Трэнер(ы) Боб Брэт (2004—2013)
Горан Іванішэвіч (2013—2016)
Томас Б'ёркман (2016—...)
Прызавыя грошы $15,338,163
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 378-204
Тытулы 15
Найвышэйшы рэйтынг 8 (13 кастрычніка 2014)
Цяперашні рэйтынг 11 (19 верасня 2016)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія паўфінал (2010)
Францыя 1/8 фіналу (2009, 2010, 2015)
Уімблдан чвэрцьфінал (2014, 2015, 2016)
ЗША перамога (2014)
Іншыя турніры
Фінал ATP групавы раўнд (2014)
Алімпійскія гульні 1/8 фіналу (2016)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 63–72
Тытулы 0
Найвышэйшы рэйтынг 49 (15 красавіка 2013)
Цяперашні рэйтынг 265 (19 верасня 2016)
Кубак Дэвіса фінал (2016)
marincilic.com (англ.)(харв.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 21 верасня 2016

Марын Чыліч (харв.: Marin Čilić; 28 верасня 1988, Меджугор'е, СФР Югаславія) — харвацкі прафесійны тэнісіст. Пераможца чацвёртага турніру Вялікага шлема, адкрытага чэмпіянату ЗША, у адзіночным разрадзе. Чыліч выйграў 15 тытулаў ATP у адзіночным разрадзе, а яго вышэйшым месцам у рэйтынгу ATP было восьмае, на якое ён падняўся 13 кастрычніка 2014 года. Упершыню харват атрымаў вядомасць пасля перамогі над другім нумарам сусветнага рэйтынгу Эндзі Марэем у 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Злучаных Штатаў 2009 года. Пасля гэтага ён упершыню дайшоў да паўфінальнай стадыі на турніры Вялікага шлема — адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі 2010 года, а таксама дайшоў да чвэрцьфіналу на Уімблдане 2014.

У 2013 годзе адбываў 9-месяцавую дыскваліфікацыю за ўжыванне допінга[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]