Марыя Мікалаеўна Андросава-Іонава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Мікалаеўна Андросава-Іонава
Дата нараджэння 14 (26) кастрычніка 1864
Месца нараджэння
Дата смерці 1941
Месца смерці
Грамадзянства
Муж V. M. Jonov[d]
Дзеці Q24846313?
Род дзейнасці фалькларыстка
Месца працы

Марыя Мікалаеўна Андросава-Іонава (14 (26) кастрычніка 1864, II Ігідзейскі наслег Батурускага ўлуса Якуцкай вобласці — 1941, Ташкент) — аўтар і выканаўца якуцкага эпасу аланхо, фалькларыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 14 кастрычніка 1864 год года ва Другім Ігідзейскім наслегу Ботурускага ўлуса Якуцкай вобласці. Застаўшыся сіратой, выхоўвалася ў дзеда.

У 1893 годзе выйшла замуж за ссыльнага нарадавольца В. М. Іонава, які прылучыў яе да збірання якуцкага фальклору.

Марыя Мікалаеўна — аўтар аланхо «Күл-күл Бөҕө оҕонньор Силирикээн эмээхсин икки» (Стары Кюл-кюл Бегу ды старая Сілірыкэн) (1893—1894 гг.). Гэтае аланхо надрукавана ў кнізе Пякарскага[1].

Спрыяла як знаўца мовы Пякарскаму пры напісанні акадэмічнай працы «Слоўнік якуцкай мовы».

У 1899—1910 гадах жыла ў Якуцку, у 1910—1917 гадах у Петраградзе, потым у 1917—1922 у Кіеве.

У 1922—1930 гадах працавала ў Музеі антрапалогіі і этнаграфіі АН СССР (Кунсткамеры).

Брала ўдзел у экспедыцыях Акадэміі Навук у Нюрбінскім і Вілюйскім раёнах Якуцкай АССР.

У шлюбе з В. М. Іонавым нарадзілася чацвёра дзяцей, двое сыноў памерлі ў малодшым веку. Старэйшая дачка Людміла была рэпрэсавана ў 1937 годзе па вінавачанні ва ўдзеле ў падрыхтоўлі паўстання супраць савецкай улады. Рэабілітавана ў 1957 годзе. Малодшая дачка Іонава Вольга Усеваладаўна стала навукоўцам-гісторыкам.

М. Н. Андросава-Іёнава апошнія гады жыцця пражыла ў Маскве. З пачаткам Вялікай айчыннай вайны была эвакуявана і памерла ў 1941 годзе ў Ташкенце[2].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Образцы народной литературы якутов, собранные Э. К. Пекарским. — СПб, 1909.
  • Оҕуруот аһын үүннэриитэ. — М., 1925.
  • Советский фольклор. Сборник статей и материалов. М. — Л., 1936.
  • Дабаан. Альманах землячества в Москве. М. — Якутск, 1938.
  • Саха норуотун айымньыта. Составители Г. М. Васильев и Х. И. Константинов. — Якутск, 1942[3].

Зноскі

  1. Образцы народной литературы: Т.1. Вып. 3. Архівавана 11 красавіка 2016.
  2. Коркина Е. И. Из жизни и деятельности М. Н. Ионовой-Андросовой. Сборник научных трудов. — Якутск, 1986.
  3. Энциклопедия Якутии — Якутск, 2000.