Мастацкая гімнастыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская гімнастка Любоў Чаркашына, 2012.

Мастацкая гімнастыка — алімпійскі від спорту, якім у асноўным займаюцца жанчыны. Яго сутнасць складаецца з выканання складаных гімнастычных практыкаванняў пад музычны акампанемент.

Мастацкая гімнастыка ўяўляе сабой спалучэнне балета, гімнастыкі, танцаў і тэатральнага відовішча. У час выступленняў гімнасткі выкарыстоўваюць такія прадметы, як скакалка, мяч, стужка, абруч і булавы. Раней выступленні паказваліся пад фартеп’яна, зараз часцей за ўсё выкарыстоўваюць аркестравыя фанаграмы. Кожнае выступленне павінна цягнуцца менш за 1,5 хвіліны.

Першыя спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы былі праведзены ў СССР у 1940 годзе. Першы чэмпіянат свету быў ў 1963 годзе ў Будапешце. Рашэнне аб уключэнні спорту ў праграму Алімпійскіх гульняў было прынята ў 1980 годзе, а першыя Алімпійскія гульні, у якіх была прадстаўлена мастацкая гімнастыка, прайшлі ў Лос-Анджэлесе ў 1984 годзе. Групавыя выступленні былі ўключаны ў праграму ў 1996 годзе.

Хоць гэта пераважна жаночы спорт, у некаторых краінах яго пачалі практыкаваць мужчыны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мастацкая гімнастыка // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 467. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.