Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Медаль «В память 800-летия Москвы»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Медаль «В память 800-летия Москвы»
Краіна  СССР
Тып медаль
Дата заснавання 20 верасня 1947
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць каля 1 733 400
Характарыстыкі
Матэрыял медзь
Памеры дыяметр — 37 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Юбілейны медаль «50 гадоў савецкай міліцыі»
Малодшая Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меда́ль «У па́мяць 800-го́́ддзя Масквы́» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 20 верасня 1947 года ў азнаменаванне 800-годдзя горада Масквы. Аўтары малюнка медаля — мастакі І. І. Дубасаў і С. Л. Тульчынскі.

Статут медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медалём «У памяць 800-годдзя Масквы» ўзнагароджваліся:

  • рабочыя, інжынерна-тэхнічны персанал і служачыя прамысловых прадпрыемстваў, транспарту і гарадской гаспадаркі Масквы;
  • работнікі навукі, тэхнікі, мастацтва, літаратуры, асветы і аховы здароўя;
  • работнікі дзяржаўных устаноў, партыйных, прафсаюзных, камсамольскіх і іншых грамадскіх арганізацый — адзначыўшыяся ў правядзенні работ па рэканструкцыі сталіцы і забяспечыўшыя сваёй працай развіццё яе прамысловасці, транспарту, гарадской гаспадаркі, навуковых і культурна-асветных устаноў;
  • ваеннаслужачыя, інваліды вайны і працы;
  • хатнія гаспадыні, якія прымаюць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні горада, працы школ і дзіцячых устаноў.

Працоўныя ўзнагароджваюцца медалём пры ўмове пражывання ў Маскве ці яе прыгарадах не менш за 5 гадоў.

Узнагароджанне медалём выраблялася па прадстаўленні выканаўчых камітэтаў раённых Саветаў дэпутатаў працоўных на падставе дакументаў, якія выдаюцца кіраўнікамі прадпрыемстваў, устаноў, партыйных і савецкіх арганізацый.

Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «50 гадоў савецкай міліцыі».

Па стану на 1 студзеня 1995 медалём «У памяць 800-годдзя Масквы» ўзнагароджана прыблізна 1 733 400 чалавек.

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» вырабляўся з медзі і мае форму правільнага круга дыяметрам 37 мм.

На адным боку медаля рэльефны профільны малюнак галавы Юрыя Далгарукага ў шлеме, звернуты налева. Унізе медаля па акружнасці надпіс: «Основатель Москвы Юрий Долгорукий».

На адваротным боку медаля малюнак Крамля. Унізе выява шчыта з сярпом і молатам, сцяга, зброі, лаўровых галін і даты «1147» і «1947». Уверсе медаля па акружнасці надпіс: «В память 800-летия Москвы».

Па акружнасці медаля маецца выпуклы борцік. Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай зялёнага колеру з падоўжнымі белымі палосамі — адной з левага боку, чатырма белымі і трыма чырвонымі з правага боку стужкі.

Ілюстрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 142—143. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 96—97.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]