Месроп Маштоц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Месроп Маштоц
Մեսրոպ Մաշտոց
Месроп. Манускрыпт 1776 года
Месроп. Манускрыпт 1776 года
Дата нараджэння каля 362[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 440[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці перакладчык, мовазнавец, перакладчык Бібліі
Навуковая сфера мовазнаўства і пераклад
Вядомыя вучні Маўсес Харэнацы, Карун, Езнік Кахбаці, Вардан Маміканян, Іаўсеп Ваяцдзорцы і інш.
Вядомы як Стваральнік армянскага алфавіту.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Месроп Маштоц (арм.: Մեսրոպ Մաշտոց; каля 362, с. Хацэкац[2], правінцыя Тарон, каля возера Ван Арменія — 17 лютага 440) — вучоны, асветнік, місіянер, перакладчык Бібліі, стваральнік армянскага алфавіту. Пачынальнік пісьменнасці, асветніцкага руху ў Арменіі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыю атрымаў у мясцовых грэчаскамоўных школах. Валодаў некалькімі мовамі, у т.л. сірыйскай, персідскай, грэчаскай. Займаўся прапаведніцкай і перакладчыцкай дзейнасцю.

Прыняў манаства і прапаведаваў хрысціянства сярод армянаў-язычнікаў. Вывучыўшы гукавую сістэму армянскай мовы, склаў у 405-406 гг. армянскі алфавіт. Пераклаў са сваімі вучнямі частку Бібліі і яшчэ некаторыя філасофскія і рэлігійныя творы з сірыйскай на армянскую мову. Укараненне алфавіту спрыяла барацьбе за захаванне культурнай самастойнасці армянскага народа. Узнік асветніцкі рух, з'явілася багатая арыгінальная і перакладная літаратура. У 5 ст. многія з вучняў Маштоца сталі пісьменнікамі (Езнік, Карун, Егішэ, Харэнацы і інш.)

Аўтар кнігі хрысціянскіх павучанняў, духоўных песень ("шараканаў-пакаянняў", усяго каля 130)

Памёр у Эчміядзіне. Пахаваны ў Ашакане. Армянскай царквой прылічаны да ліку святых[2].

Зноскі

  1. а б в г д Հայկական սովետական հանրագիտարանԵրևան: 1981. — Т. 7.
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Казіян А. Месроп Маштоц // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]