Морыц Аўгуст Зойберт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Морыц Аўгуст Зойберт
ням.: Moritz August Seubert
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1818(1818-06-02)[1]
Месца нараджэння Карлсруэ, Германскі саюз
Дата смерці 6 красавіка 1878(1878-04-06)[1] (59 гадоў)
Месца смерці Карлсруэ, Германская імперыя
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, выкладчык універсітэта, батанічны калекцыянер, заолаг
Навуковая сфера батаніка, заалогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Сістэматык жывой прыроды
Moritz August Seubert на Віківідах
Старонка на Віківідах

Морыц Аўгуст Зойберт (ням.: Moritz August Seubert[2][3][4] або ням.: Moritz Seubert[3], 2 чэрвеня 1818 - 6 красавіка 1878) — нямецкі батанік[3][4], прафесар батанікі і заалогіі [4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Морыц Аўгуст Зойберт нарадзіўся ў Карлсруэ 2 чэрвеня 1818 года[4].

Ён наведваў Гімназію Бісмарка ў Карлсруэ і здаў экзамен на атэстат сталасці з адзнакай[4]. З 1836 года Зойберт вывучаў медыцыну ў Гайдэльбергскім універсітэце, а з 1837 года - прыродазнаўчыя навукі ў Бонскім універсітэце. У 1846 годзе ён быў прызначаны прафесарам батанікі і заалогіі ва Універсітэце Карлсруэ ў якасці пераемніка Аляксандра Браўна[4].

Морыц Аўгуст Зойберт памёр у Карлсруэ 6 красавіка 1878 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Спецыялізаваўся на папарацепадобных, мохападобных, водарасцях і на насенных раслінах[2].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Exkursionsflora für das Großherzogthum Baden.
  • Lehrbuch der gesamten Pflanzenkunde.
  • Flora Azorica: mit Hochstetter, Christian Ferdinand.
  • Symbolae ad erinacei europaei anatomen.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]