Мікалай Аляксеевіч Северцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Аляксеевіч Северцаў
руск.: Николай Алексеевич Северцов
Дата нараджэння 24 кастрычніка (5 лістапада) 1827[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня (7 лютага) 1885 (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Aleksey Severtsov[d]
Дзеці Аляксей Мікалаевіч Северцаў
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, заолаг, арнітолаг, натураліст, батанік, падарожнік
Навуковая сфера заалогія[2], зоагеаграфія, арніталогія, батаніка, этнаграфія і геалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар прыродазнаўчых навук[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Карл Францавіч Рулье
Вядомыя вучні Mikhail Menzbier[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Severtzov».

Nikolai Severtzov на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Мікалай Аляксеевіч Се́верцаў[3] (руск.: Николай Алексеевич Северцов; 5 лістапада 1827 — 7 лютага 1885) — рускі заолаг, зоагеограф і падарожнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Варонежы (па іншых звестках — у радавым маёнтку ў сяле Пятроўскае[4][5] Баброўскага павета Варонежскай губерні) у сям’і ўдзельніка Айчыннай вайны 1812 года А. П. Северцава. Атрымаў хатнюю адукацыю. У 1846 годзе скончыў фізіка-матэматычнае аддзяленне філасофскага факультэта Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта. Вучань К. Ф. Рулье. У 1855 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра[4].

Памёр М. А. Северцаў пасля трагічнага здарэння на рацэ[4]. Пахаваны на радзіме[4]. Магіла не захавалася[4].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1857—1879 гадах даследаваў цэнтральную частку Цянь-Шаня, пустыню Кызылкум, сабраў багаты матэрыял па флоры і фаўне Паміра. Склаў першыя фізіка-геаграфічныя апісанні даследаваных рэгіёнаў Сярэдняй Азіі. Распрацоўваў прынцыпы зоагеаграфічнага падзелу Палеарктыкі і асновы яе экалогіі. Сабраў вялікі матэрыял па распаўсюджванню, сістэматыцы і ладзе жыцця птушак у Расіі і Туркестанскім краі. Быў прыхільнікам дарвінізму.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар М. А. Северцава пік у хрыбце Пятра I на Паміры, ледавікі на Паміры і Заілійскім Алатау, некаторыя віды раслін і жывёл. У Музеі Земляробства Маскоўскага дзяржаўнага інстытута ўстаноўлены бюст М. А. Северцава[6]. Адна з вуліц Варонежа названая ў гонар вучонага[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]