Мікалай Арцёмавіч Калінін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Арцёмавіч Калінін
Дата нараджэння 20 мая 1937(1937-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1974(1974-02-12) (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Наталля Яўгенаўна Чамадурава
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр
IMDb ID 0435816

Мікалай Арцёмавіч Калінін (20 мая 1937 — 12 лютага 1974) — савецкі кінарэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў тэхнічнае вучылішча пры Мінскім трактарным заводзе (1955), працаваў на заводзе. З 1956 года — асістэнт рэжысёра на мінскім тэлебачанні, з 1958 года — рэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм».

Скончыў рэжысёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1965), рэжысёрскія курсы пры МХАТ імя М. Горкага (1968).

Памёр 12 лютага 1974 года ў Мінску пры нявысветленых абставінах у перыяд здымак фільма «Бронзавая птушка». Паводле афіцыйнай версіі — ад інфекцыйнага менінгіту (раніцай шпіталізаваны на хуткай медыцынскай дапамогі, да ночы памёр), па неафіцыйнай версіі, смерць наступіла пасля збіцця ў міліцыі ў выніку траўмаў унутраных органаў. Па словах акцёра Андрэя Вайноўскага, памёр ад цырозу печані.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]