Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Aŭsjuh Samasejka[1], Mìkola Sìvec[1], Аўсюг Самасейка[2] і Мікола Сівец[2]
Дата нараджэння 16 студзеня 1943(1943-01-16) (81 год) ці 1943[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік, журналіст, празаік, перакладчык, рэдактар
Жанр дзіцячая літаратура
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Мікола Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі (нар. 16 студзеня 1943, в. Буда-Люшаўская, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць; Псеўданімы: Аўсюг Самасейка, Мікола Сівец) — беларускі паэт, празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966). Адначасова працаваў рэдактарам Беларускага радыё. У 1966—1988 гадах — літаратурны супрацоўнік, старшы рэдактар аддзела, адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1989 года — літаратурны рэдактар часопіса «Вясёлка».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў вершам у 1958 г. у газеце «Піянер Беларусі». Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Дзе лета канчаецца» (1963), «Апошні бой» (1967), «Сонца ў хованкі гуляе» (1970), «Кліча горн» (1974), «Адрас наш — дзіцячы сад» (1975), «Парад» (1976), «Залатая ніва» (1977), «Дзе пяцёркі прадаюцца?» (1978), «Я збіраюся на БАМ» (1979), «Хто сябруе з добрым днём?» (1981), «Звініць званок…» (1982), «Зоркі-зорачкі» (1984), «Навечна з сонцам» (1986), «Аб чым пяе крынічка» (1989), а таксама аповесці «Бегунок пачынае думаць» (1965) і «Акадэмія … на колах, альбо За вясёлкай наўздагон» (1990).

Выдаў зборнікі паэзіі «Чалавечнасць» (1971), «Трывога» (1988) і сатыры і гумару «Казёл-моднік» (1978), «І не косяць, і не жнуць…» (1982), «Камар на матацыкле» (1985), «Нашто бабе агарод?» (1989).

Прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. а б Беларусь у асобах і падзеях Праверана 5 чэрвеня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]