Мікалай Мікалаевіч Яроменка (малодшы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Яроменка
Род дзейнасці акцёр, кінарэжысёр, тэлеакцёр
Дата нараджэння 14 лютага 1949(1949-02-14)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 мая 2001(2001-05-27)[1][2] (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Мікалай Мікалаевіч Яроменка
Маці Галіна Аляксандраўна Арлова
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны артыст РСФСР Народны артыст Расійскай Федэрацыі прэмія Ленінскага камсамола

Мікала́й Мікала́евіч Ярóменка-мало́дшы (14 лютага 1949, Віцебск — 27 мая 2001) — акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся сям’і народнага артыста СССР Мікалая Мікалаевіча Яроменка і народнай артысткі Беларусі Галіны Аляксандраўны Арловай.

Скончыў школу ў 1967 годзе, вучыўся ў Інстытуце кінематаграфіі ў С. Герасімава і Т. Макаравай. Упершыню зняўся ў фільме свайго настаўніка «Каля возера» (1970), потым выканаў ролю лейтэнанта Драздоўскага ў фільме «Гарачы снег» (1972) па рамане Ю. Бондарава. Яго акцёрскі талент атрымаў прызнанне пасля фільма «Чырвонае і чорнае» (1977), дзе выканаў ролю Жульена Сарэля. Сыграў галоўную ролю ў фантастычным фільме «31 чэрвеня» (1979), трыумф акцёру прынёс выхад на экраны фільма «Піраты XX стагоддзя» (1980), калі па выніках апытання, праведзенага часопісам «Советский экран», ён быў прызнаны лепшым акцёрам года. У 1995 дэбютаваў як рэжысёр, калі паставіў фільм «Сын за бацьку…», дзе галоўныя ролі выконвалі ён сам і яго бацька — Мікалай Яроменка-старэйшы. Здымаўся таксама ў фільмах «Царскае паляванне», «Снайпер», «Крыжаносец», «Абяцанне кахання». Адна з апошніх работ акцёра — фільм «Рыцарскі раман».

Зноскі

  1. а б Nikolaj Eremenko jr. // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  3. а б Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Агапова И. Супермены Российского кино: Николай Еременко, Николай Караченцов, Игорь Костолевский, Андрей Ростоцкий, Дмитрий Харатьян / И. А. Агапова, М. А. Давыдова. — М., 2008. — 336 с.
  • Келарева М. Красное и черное Николая Еременко / М. Л. Келарева. — М., 2005. — 271 с. — (Жизнь за кулисами).
  • Николай Еременко. А свет не погас… / сост. Л. Екель. — Мн., 2006. — 255 с. — (Жизнь знаменитых людей Беларуси: ЖЗЛБ).
  • Орлова Г. Три я / Г. А. Орлова, Л. С. Екель. — Мн., 1996. — 95 с. — (Творцы).
  • Подлипский А. Отец и сын Еременко / А. Подлипский // Народнае слова. — 2005. — 13 верас. — С. 5.
  • Степуро Н. Талантливый, но очень одинокий / Н. Степуро // Рэспубліка. — 2009. — 14 лют. — С. 9.
  • Яроменка Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2004. — Т. 18. — С. 303.
  • Яроменка Мікалай Мікалаевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 543—544.