Мікалай Нарушэвіч (кашталян жамойцкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Нарушэвіч
польск.: Mikołaj Naruszewicz
Герб «Вадвіч»
Герб «Вадвіч»
3-і Кашталян жамойцкі
1588 — лістапад 1603
Папярэднік Мікалай Тальваш
Пераемнік Аляксандр Галоўчынскі
Вялікі лоўчы літоўскі
1582 — 1589
Папярэднік Мікалай Радзівіл
Пераемнік Ян Нарушэвіч

Нараджэнне каля 1560
Смерць лістапад 1603[1][2]
Род Нарушэвічы
Бацька Мікалай Ян Нарушэвіч
Маці Барбара з Кунцэвічаў[d]
Жонка Малгажата са Збаражскіх[d] і Кацярына з Радзівілаў[d][3]
Дзеці Пётр Нарушэвіч[d]
Веравызнанне кальвінізм

Мікалай Нарушэвіч (каля 1560 — лістапад 1603) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі лоўчы літоўскі (1582—1589), кашталян жамойцкі (1588—1603).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582. Шчыры кальвініст, якому прысвечана некалькі рэлігійных твораў.

Валодаў Хомскам, Жаберам, Палачанамі ў Ашмянскім павеце, паловай мястэчка Косава і інш.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Мікалая Яна Нарушэвіча і яго жонкі Барбары Кунцэвіч. Меў братоў Яна і Крыштафа.

Быў двойчы жанаты: з князёўнай Малгажатай Збаражскай[uk] і Кацярынай Радзівіл, дачкой новагародскага ваяводы Мікалая Радзівіла.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]