Мікалай Радзівіл (палкоўнік літоўскіх войск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Радзівіл
староста радашковіцкі[d]

Нараджэнне 20 кастрычніка 1746(1746-10-20)
Смерць 3 мая 1795(1795-05-03) (48 гадоў)
Род Радзівілы
Бацька Леан Міхал Радзівіл[1]
Маці Ганна Людвіка з Мыцельскіх
Жонка Марыя з Гаўдзіцкіх[d][1]
Узнагароды
ордэн Святога Губерта ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Мікалай Радзівіл (польск.: Mikołaj Radziwiłł; 20 кастрычніка 1746 — 3 мая 1795) — палітычны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага ў Рэчы Паспалітай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з літоўскага магнацкага роду Радзівілаў, прадстаўнік шыдлавецкай лініі нясвіжска-алыцкай галіны. Старэйшы сын Леана Міхала Радзівіла, стражніка польнага літоўскага, і Ганны Мыцельскай. Ён нарадзіўся ў 1746 годзе. У 1751 годзе страціў бацьку. Выхоўваўся пад апекай маці. У маладыя гады ён закахаўся ў Марыю Чартарыйскую, але маці была супраць шлюбу, бо Радзівілы і Чартарыйскія былі палітычнымі супернікамі. Толькі пасля смерці Ганны Мыцельскай Мікалай Радзівіл змог бы ажаніцца са сваёй каханай, але яна на той момант ужо мела шлюб. У выніку, ён ажаніўся з прадстаўніцай роду Гаўдзіцкіх.

Выбраў вайсковую кар’еру. У 1786 годзе атрымаў чын палкоўніка літоўскай арміі. Разам з тым ён уступіў у масонскае таварыства. Неўзабаве атрымаў Радашковіцкае староства. Узнагароджаны ордэнам Святога Губерта, а затым Белага Арла. У 1789 годзе стаў кавалерам ордэна Святога Станіслава. Памёр у 1795 годзе, не пакінуўшы спадчыннікаў. Усю яго маёмасць атрымаў у спадчыну брат Мацей.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Zbigniew Dunin-Wilczyński, Order Św. Stanisława, Warszawa 2006 s. 197.
  • Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 276.
  1. а б Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0