Мікалай Сямёнавіч Купчын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Сямёнавіч Купчын
Дата нараджэння 8 сакавіка 1923(1923-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1979(1979-11-25) (56 гадоў)
Род дзейнасці філосаф
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Альма-матар

Мікалай Сямёнавіч Купчын (8 сакавіка 1923, Горкі, Магілёўская вобласць — 25 лістапада 1979) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1956[1]).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1952. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам, з 1967 загадчыкам сектара гісторыі філасофіі Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. Даследаваў гісторыю філасофскай і грамадскай думкі Беларусі, перыядычнага друку, навуковых і аматарскіх таварыстваў прыродазнаўства. Адзін з аўтараў калектыўных манаграфіяў з гісторыі філасофіі, а таксама «Нарысаў гісторыі марксісцка-ленінскай філасофіі ў Беларусі 1919—1968» (1968), «Нарысаў гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі (да 1917 г.)» (1973) і інш.[2]

Зноскі

  1. Вопросы передовой общественно-политической и философской мысли в газете «Северо-Западный Край» (1902―1905 гг.) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата философских наук / Н. С. Купчин; Академия наук Белорусской ССР, Институт философии и права. — Минск, 1956. — 17, [1] с.
  2. Памяць. Мінск 2002, с. 556.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]