Мікола Гайдук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Гайдук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 мая 1931(1931-05-29) ці 29 красавіка 1933(1933-04-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1998(1998-09-02)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, празаік, паэт, літаратурны крытык, фалькларыст, перакладчык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены II ступені ордэн святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены III ступені
залаты крыж Заслугі сярэбраны крыж Заслугі кавалер ордэна Адраджэння Польшчы
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы

Мікола Гайдук (29 мая 1931, в. Кабылянка  (бел. (тар.)) каля Міхалова, Беластоцкае ваяводства, Польшча — 2 верасня 1998) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся у сялянскай сям’і. Скончыў агульнаадукацыйны ліцэй у мястэчку Міхалова (1951). Два гады працаваў у гміннай управе. З 1953 года вучыўся ў СССР на філалагічных факультэтах ва ўніверсітэтах Растова-на-Доне, Ленінграда. Скончыў БДУ (1959) працаваў у агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў Бельску Падляскім спачатку як настаўнік беларускай і лацінскай моў, з 1965 года — дырэктарам ліцэя. У 1959—1964 гадах адначасова выкладаў беларускую літаратуру на беларускім аддзяленні завочнай настаўніцкай студыі ў Беластоку. З 1971 год працаваў у газеце «Ніва» (Беласток), у 1971—1986 гадах — публіцыст, у 1986—1988 гадах — намеснік галоўнага рэдактара. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» (з 1958). Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў (з 1985).

Пахаваны на Праваслаўных могілках у Беластоку.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў ў друку вершам на беларускай мове ў 1957 годзе (газета «Ніва»). Аўтар зборніка вершаў на беларускай мове «Ціш» (Беласток, 1988), апавяданняў, аповесцей і гістарычных эсэ «Трызна», «Паратунак», «Брэсцкая унія», казак. На польскай мове выдаў «Белавежскія паданні» (Беласток, 1990). Выступаў як публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык паэзіі з польскай на беларускую мову. Апублікаваў каля 600 уласных запісаў беларускіх песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік. Сабраў у наваколлі Белавежы і апрацаваў зборнік беларускіх народных казак, легенд і паданняў «Аб чым шуміць Белавежская пушча» (1982). Сааўтар (з Л. Гайдук) падручнікаў па беларускай мове для 3, 4, 5 класаў (1962—1987; па 3 выданні) і «Граматыкі беларускай мовы для 5-8 класаў беларускай пачатковай школы» (1975).

Узнагароджаны ордэнамі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым крыжам і Сярэбраным крыжам заслугі і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1986).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]