Мікола Канстанцінавіч Зэраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Канстанцінавіч Зэраў
укр.: Мико́ла Костянти́нович Зе́ров
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 (26) красавіка 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 1937(1937-11-03)[1] (47 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Sofia Zerova[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, філолаг-класік, выкладчык універсітэта, літаратуразнавец, пісьменнік
Гады творчасці з 1912
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікола Канстанцінавіч Зэраў (укр.: Зеров Микола Костянтинович; 26 красавіка 1890 — 3 лістапада 1937) — украінскі літаратуразнавец, паэт, майстра санетаў, лідар групы «неакласікаў», перакладчык на ўкраінскую і рускую мовы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Зенькаве (цяпер Палтаўская вобласць) у шматдзетнай сям’і настаўніка мясцовай двухгадовай школы. Малодшы брат Мікалая — Міхаіл — стаў паэтам і перакладчыкам, вядомым пад літаратурным псеўданімам Міхайла Орэст.

Пасля заканчэння школы вучыўся ў Ахтырскай і Першай Кіеўскай гімназіях (1903—1908). У 1908—1914 гг. — студэнт гістарычна-філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта Святога Уладзіміра.

У 1912 годзе ў часопісе «Світло» і газеце «Рада» былі надрукаваныя першыя артыкулы і рэцэнзіі Зэрава. З 1914 г. ён працуе выкладчыкам гісторыі Златапольскай мужчынскай, а з кастрычніка 1916 г. — жаночай гімназіі. З 1917 году працуе выкладчыкам у Другой Кіеўскай гімназіі імя Кірыла-Мефодзіеўскага брацтва. У 1918—1920 гадах выкладае ўкраіназнаўства ў Архітэктурным інстытуце, працуе рэдактарам бібліяграфічнага часопіса «Книгарь» (да пачатку 1920 году). З восені 1923 года — прафесар Кіеўскага інстытута народнай адукацыі. Менавіта ў гэты час Зэраў увайшоў у элітны гурток дзеячаў украінскай культуры, які сфармаваўся вакол Георгія Нарбута. На зборах гуртка абмяркоўваліся пытанні развіцця ўкраінскай літаратуры, мастацтва, графікі. У 1920 годзе ажаніўся з Сафіяй Лабадой (якая пасля смерці Зэрава выйшла замуж за іх агульнага сябра — пісьменніка У. П. Пятрова).

У 1920—1923 гг. працуе ў Барышэўскай сацыяльна-эканамічнай школе. Менавіта там напісаныя вершы яго зборніка «Каліна» (1924), зробленыя на замову многія пераклады і створаны шэраг санетаў, сатыр і апавяданняў.

У 1923 годзе гучна заявіла пра сябе група «неакласікаў», якія ладзяць літаратурныя вечары. Наступны час у жыцці Зэрава — гэта час бурных літаратурных дыскусій, самая значная сярод якіх — дыскусія, што пачалася з артыкула Г. Якавенкі «Пра крытыкаў і крытыку ў літаратуры» («Культура і побут», 1925, 20 красавіка) і адказу на яе М. Хвылявога і доўжылася да 1928 года. Зэраў-крытык стаў на бок Хвылявога, які патрабаваў асэнсавання і засваення скарбаў украінскай нацыянальнай традыцыі і перанясення на ўкраінскую глебу найлепшых твораў еўрапейскай класікі і сучаснай літаратуры, што павысіла б «планку мастацкасці» і ўсталявала б атмасферу здаровай літаратурнай канкурэнцыі, а не кан’юнктурнага пратэкцыянізму. Гэты выклікала гарачыя спрэчкі.

У 1927 годзе ЦК КП(б)У даў указанні па палітычнай ацэнцы «неакласікаў», што фактычна абазначала забарону літаратурнай і крытычнай дзейнасці Зэрава. Адзінае, чым мог займацца пісьменнік — гэта гістарычна-літаратурныя даследаванні. У 1930 годзе Зэраў вымушаны выступіць «сведкам» на працэсе «Саюза вызвалення Украіны», у 1933 годзе пачалі патрабаваць публічнага самавыкрыцця, у 1934 годзе пісьменніка звольнілі з універсітэта, а 28 красавіка 1935 году ён быў арыштаваны пад Масквой на станцыі Пушкіна. 1-4 лютага 1936 года Ваенны трыбунал Кіеўскай ваеннай акругі разгледзеў справу Зэрава і асудзіў яго на 10 гадоў, але ўжо 9 кастрычніка 1937 справа была перагледжаная, і Зэрава прысудзілі да расстрэлу. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэла-Фінскай АССР (цяпер Мядзвеж’ягорскі раён, Карэлія, Расія)[2][3][4].

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя Алега Мінкіна (гл. ніжэй), асобныя вершы Зэрава пераклалі Ўладзімір Караткевіч[5] і Аляксей Арцёмаў[6].

  • Выбраная паэзія / пераклад Алега Мінкіна. Мн.: Зміцер Колас, 2019 («Паэты планеты»). ISBN 978-985-23-0029-2.

Зноскі

  1. Mykola Serow // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. Возвращенные имена. Книги памяти России (руск.)
  3. Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.)
  4. Сергій Шевченко. Микола Зеров: неокласика політичних репресій // Кримська світлиця. — 2014. — № 39. — 26 вересня. (укр.)
  5. Уладзімір Караткевіч. Галасы сяброў…(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2020. Праверана 8 кастрычніка 2020.
  6. Пад Новы год (Під Новий рік)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Енциклопедія сучасної України (укр.)
  • Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.)