Мікіта Міхайлавіч Мельнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мікіта Мельнікаў
Поўнае імя Мікіта Міхайлавіч Мельнікаў
Нарадзіўся 28 лютага 1997(1997-02-28)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 187 см
Вага 70 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 11
Маладзёжныя клубы
2011—2013 Расія Спартак (Масква)
2013—2014 Расія ФШМ (Масква)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2015 Расія Тарпеда (Масква) 0 (0)
2016 Расія ЛФК Лакаматыў (Масква)
2017—2018 Расія Арсенал (Тула) 0 (0)
2018   Расія Строгіна (Масква) 8 (0)
2018 Расія Сатурн (Раменскае) 10 (0)
2019—2021 Беларусь Славія (Мазыр) 69 (7)
2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 0 (0)
2023 Беларусь Слуцк 11 (5)
2023 Расія Спартак (Кастрама) 13 (0)
2024— Беларусь Слуцк
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2024.

Мікіта Мельнікаў (нар. 28 лютага 1997, Масква) — расійскі футбаліст, нападнік беларускага клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец школ маскоўскіх «Спартака» і ФШМ, з 2014 года пачаў выступаць за моладзевую каманду маскоўскага «Тарпеда». У 2016 годзе гуляў за аматарскую каманду маскоўскага «Лакаматыва», а пазней далучыўся да тульскага «Арсенала», дзе таксама гуляў за моладзевы склад. У першай палове 2018 года выступаў на правах арэнды за «Строгіна», а пазней папоўніў склад іншага клуба ПФЛ, «Сатурна».

У сакавіку 2019 перайшоў у беларускі клуб «Славія» з Мазыра[3]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, часам выхадзіў на замену. У лютым 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[4] і неўзабаве папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала»[5]. Так і не згуляўшы за каманду з-за траўмы, у ліпені 2022 года пакінуў клуб[6].

Са студзеня 2023 года стаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[7]. Стаў рэгулярна з’яўляцца на полі ў складзе слуцкай каманды, за паўгады забіў 5 галоў. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк»[8] і неўзабаве далучыўся да «Спартака» з Кастрамы.

У студзені 2024 года зноў стаў іграком «Слуцка»[9].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Nikita Melnikov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://sfc-slutsk.by/person/423
  3. Ряды "Славии" пополнил российский нападающий (руск.). football.by (23 сакавіка 2019). Праверана 17 студзеня 2024.
  4. Россиянин Мельников покинул "Славию" (руск.). football.by (4 лютага 2022). Праверана 17 студзеня 2024.
  5. Мельников сменил "Славию" на "Арсенал" (руск.). football.by (25 лютага 2022). Праверана 17 студзеня 2024.
  6. Мельников покинул "Арсенал", так и не сыграв за "канониров" ни минуты (руск.). football.by (30 ліпеня 2022). Праверана 17 студзеня 2024.
  7. Никита Мельников стал игроком "Слуцка" (руск.). football.by (20 лютага 2023). Праверана 17 студзеня 2024.
  8. Никита Мельников расстался со "Слуцком" (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 17 студзеня 2024.
  9. Никита Мельников вернулся в "Слуцк" (руск.). football.by (17 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.