Мікіцічы (гміна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікіцічы
польск.: Gmina Mikitycze
Краіна
Уваходзіць у Пружанскі павет
Адміністрацыйны цэнтр Мікіцічы
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1926
Насельніцтва (1921) 1 845[1]

Гміна Мікіцічы (польск.: Gmina Mikitycze) – колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1926 года ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Мікіцічах.

У міжваенны перыяд гміна ўваходзіла ў склад Пружанскага павета Палескага ваяводства[1]. Гміна скасавана 22 студзеня 1926 года, яе тэрыторыя ўключана ў склад гмін Малеч і Лінава, а таксама новаўтворанай гміны Пружаны[2].

Зноскі

  1. а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej - Tom VIII - Województwo Poleskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1924
  2. Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 46