Мілк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілк
Характарыстыка
Даўжыня
  • 1 173 км
Басейн 61 642 км²
Расход вады 17 м³/с
Вадацёк
Выток Middle Fork Milk River[d] і South Fork Milk River[d]
 • Каардынаты 48°51′20″ пн. ш. 113°01′10″ з. д.HGЯO
Вусце Місуры
 • Каардынаты 48°03′22″ пн. ш. 106°19′08″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Місуры → Місісіпі → Мексіканскі заліў

Краіна
physical
Мілк
Мілк
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мілк (англ.: Milk River) — рака ў паўночнай частцы штата Мантана, ЗША і ў паўднёвай частцы правінцыі Альберта, Канада. Трэці па даўжыні прыток ракі Місуры. Даўжыня — 1173 км; плошча басейна — 61 642 км².

Выток у Скалістых гарах, у акрузе Глейшэр, штат Мантана, за 34 км на поўнач ад горада Броўнінг, як зліццё вярхоўяў Мідлен-Форк (32 км) і Саўт-Форк (48 км). Цячэ спачатку ў паўночна-ўсходнім напрамку, перасякае дзяржаўную мяжу з Канадай, адхіляецца на ўсход і цячэ ўздоўж паўночнага ўскрайку пагоркаў Суітграс.