Мінцімер Шарыпавіч Шайміеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінцімер Шарыпавіч Шайміеў
татар.: Минтимер Шерип улы Шаймиев
Прэзідэнт Татарстана
12 чэрвеня 1991 — 25 сакавіка 2010
Пераемнік Рустам Нургаліевіч Мініханаў
State Councelor of the Republic of Tatarstan[d]
з 25 сакавіка 2010

Нараджэнне 20 студзеня 1937(1937-01-20)[1] (87 гадоў)
Бацька Şahişärip Şäymief[d]
Маці Q108462230?
Жонка Säkinä Axunova[d]
Дзеці Радзік Шайміеў[d] і Ayrat Şäymief[d]
Веравызнанне суніты
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды
Сайт shaimiev.tatarstan.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мінцімер Шарыпавіч Шайміеў (татар.: Минтимер Шәрип улы Шәймиев; 20 студзеня 1937, Анякава, Актанышскі раён, Татарская АССР) — расійскі палітык, першы Прэзідэнт Татарстана (12 чэрвеня 1991 г. — 25 сакавіка 2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 годзе пачаў адміністрацыйную кар’еру — працаваў інструктарам, намеснікам загадчыка сельскагаспадарчым аддзелам Татарскага абкама КПСС. У 1969—1983 гг. — Міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі Татарскай АССР. У 1983 г. — Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў ТАССР. У 1983—1985 гг. — сакратар Татарскага абкама КПСС; 1985—1989 — Старшыня Савета Міністраў ТАССР. У 1989 г. абраны першым сакратаром Татарскага абкама КПСС; 1990—1991 — Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Татарстан. У 1990—1991 гг. — член ЦК КПСС.

12 чэрвеня 1991 года на безальтэрнатыўнай аснове абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Татарстан. У 1996 годзе быў пераабраны на другі тэрмін у ходзе безальтэрнатыўных выбараў, атрымаўшы больш за 90 % галасоў. У 2001 годзе прэзідэнцкія выбары ўпершыню прайшлі на альтэрнатыўнай аснове: у іх, акрамя Мінцімера Шайміева, удзельнічалі чатыры кандыдаты, у тым ліку два члены расійскай Думы (Сяргей Шашурын і Іван Грачоў). Шайміеў атрымаў 79,5 % галасоў выбаршчыкаў.

Пад кіраўніцтвам Шайміева была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Татарскай ССР, а таксама распрацавана і прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Татарстан. Па ініцыятыве Шайміева ў 1992 годзе быў праведзены Рэферэндум па пытанні аб дзяржаўным статусе Рэспублікі Татарстан, падчас якога каля 62 % выбаршчыкаў прагаласавалі за тое, каб Татарстан стаў суверэннай дзяржавай, «суб’ектам міжнароднага права, якая будуе свае адносіны з Расійскай Федэрацыяй і іншымі рэспублікамі, дзяржавамі на аснове раўнапраўных дамоў».

Зноскі

  1. Mintimer Schaimijew // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.