Міхайлаўскі палац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Міхайлаўскі палац
руск.: Михайловский дворец
59°56′19″ пн. ш. 30°19′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Санкт-Пецярбург
Архітэктурны стыль Ампір
Архітэктар Карл Росі
Дата заснавання 1819
Будаўніцтва 18191825 гады
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810526001№ 7810526001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхайлаўскі палац — былы вялікакняжаскі палац у цэнтры Санкт-Пецярбурга, плошчы Мастацтваў; помнік архітэктуры высокага класіцызму.

У будынку знаходзіцца Дзяржаўны Рускі музей.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У асноўным ідэя пабудовы новай рэзідэнцыі для князя Міхаіла Паўлавіча належала яго бацьку, імператару Паўлу I. У 1798 годзе імператар загадаў адкладаць грошы для пабудовы палаца свайму малодшаму сыну Міхаілу. Паўлу I не давялося ўбачыць увасабленне сваёй ідэі, паколькі ў выніку палацавага перавароту  (руск.) ён загінуў. Нягледзячы на гэта, загад імператара быў выкананы. Калі Міхаілу споўніўся 21 год, імператар Аляксандр I вырашыў пачаць будаўніцтва палаца.

Архітэктарам Міхайлаўскага палаца быў Карл Росі. Над праектам палаца архітэктар пачаў працаваць з 1817 года, калі хацелі зладзіць новую рэзідэнцыю вялікага князя на месцы палаца Варанцова, а потым — на месцы дома Чарнышова (там пасля быў пабудаваны Марыінскі палац)[1]. Пасля рашэння аб пачатку будаўніцтва палаца на гэтай пустцы, архітэктар пачаў ствараць праект не проста перабудовы існуючых будынкаў, а новага гарадскога архітэктурнага ансамбля. Тут дойлідам быў спланаваны не толькі палац, але таксама плошча перад ім і дзве новыя вуліцы (Інжынерная і Міхайлаўская).

У пачатку красавіка 1819 года была створана «Камісія для пабудовы палаца вялікаму князю Міхаілу Паўлавічу». Урачыстая закладка будынка адбылася 14 ліпеня, а само будаўніцтва пачалося 26 ліпеня. З боку Марсавага поля з’явіўся сад пры палацы — таксама Міхайлаўскі  (руск.). 30 жніўня (11 верасня1825 палац быў асвечаны[2].

13 красавіка 1895 года Імянным Найвысачэйшым Указам імператара Мікалая II тут быў заснаваны Рускі музей імператара Аляксандра III.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пилявский В. И. Зодчий Росси. — М.—Л.: ГИАиГ, 1951.