Міхал Бутаўт-Андрайковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Бутаўт-Андрайковіч
Грыф
Грыф
Валынскі губернатар[d]
30 кастрычніка 1824 — 1828
Папярэднік Варфаламей Каэтанавіч Гіжыцкі[d]
Пераемнік Павел Іванавіч Аверын[d]
Гродзенскі віцэ-губернатар[d]
26 жніўня 1813 — 5 лютага 1819
Пераемнік Канстанцін Восіпавіч Максімовіч[d]
Гродзенскі губернатар
22 лістапада 1817 — 30 кастрычніка 1824
Папярэднік Станіслаў Урсын Нямцэвіч
Пераемнік Міхаіл Трафімавіч Бабяцінскі[d]
маршалак шляхты Гродзенскага павета
з 1810

Нараджэнне 1778
Смерць 1830[1]
Род Бутаўт-Андрайковічы[d]
Бацька Тадэвуш Бутаўт-Андрайковіч[d]
Жонка Саламея з Лаўцэвічаў[d]
Дзеці Яраслаў Бутаўт-Андрайковіч[d]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць губернатар
Узнагароды
ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені

Міхал Тадэвушавіч (Фадзеевіч) Бутаўт-Андрайковіч (1778—1830) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Бутаўт-Андрайковічаў герба «Грыф» з Гродзенскай губерні. Нарадзіўся ў сям’і пісара і падстарасты гродзенскага Тадэвуша Бутаўт-Андрайковіча. Бацька ўдзельнічаў у паўстанні 1794 года, падпісаў акцэс пад № 306, суддзя крымінальнага суда парадкавай камісіі Гродзенскага павета.

Міхал у 1794 годзе быў маёрам кавалерыі і прымаў удзел у паўстанні, «прысутнічаў» у бітве пад Слонімам, пры захопе Вільні і Прагі (прадмесце Варшавы). У 1795—1797 г. служыў у наварасійскага губернатара Туталміна па сакрэтных справах «французскага дыялекта». У 1800 — засядацель гродзенскага гродскага суда, у 1805—1808 — засядацель у 1-м дэпартаменце Літоўска-Гродзенскага галоўнага суда. У 1807 — асэсар, у 1808—1810 — старшыня 2-га дэпартамента Літоўска-Гродзенскага галоўнага суда. У 1809—1810 па заданні міністра фінансаў займаўся абменам казённых асігнацыяў на залатыя і сярэбраныя манеты. За добрае выкананне справы атрымаў два стараствы ў Віленскай губерні на 12 гадоў без выплаты падаткаў. З 1810 быў гарадзенскім павятовым маршалкам і на гэтай пасадзе сустракаў у 1812 спачатку французаў і палякаў, а пазней партызан Д. Давыдава.

У 1813—1817 — гродзенскі віцэ-губернатар, стацкі дарадца (1813). З 22.11.1817 па 05.02.1819 выконваў абавязкі губернатара, а затым да 30.10.1824 быў грамадзянскім губернатарам. Стаў першым прэзідэнтам Гродзенскага таварыства дабрачыннасці (12(24).12.1819). Ініцыятары выдаткавалі яму 5 тыс. руб. серабром, і ён атрымаў 10 тыс. польскіх злотых ад ваеннага губернатара Рымскага-Корсакава. Выдаў загад аб даплаце да тэатральных білетаў, якая ішла ў касу таварыства. У 1820 садзейнічаў адкрыццю губернскай друкарні, пры ім пачалося будаўніцтва Аўгустоўскага канала. У 1822 выдаткаваў 10 дукатаў на кракаўскі помнік Касцюшку.

У 1826 прызначаны валынскім грамадзянскім губернатарам, узнагароджаны чынам сапраўднага стацкага дарадцы.

У 1827 атрымаў адстаўку ў сувязі з находжаннем пад следствам за няправільнае расходванне земскіх грошаў. З 1830-х гадоў жыў у Пецярбургу.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Пра школу Ланкастара. — Гродна, 1819 (на пол. мове); у Бібліятэцы АН Літвы захоўваецца зялёны рукапісны сшытак, у якім па-польску на 189 старонках напісаны «Нарысы Каўказа» М. Б-Андрайковіча.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з дваранкай С.Ланцэвіч меў дзяцей:

  • Яраслаў-Алаізы-Тадэвуш (1811);
  • Меланія (1815), грала на фартэп’яна дабрачынныя канцэрты;
  • Леанціна-Разалія (1817);
  • Уладзіслаў (1818);
  • Міхаліна-Марыяна (1819);
  • Аляксандр-Тадэвуш-Валянцін (1820);
  • Вольга-Багуміла (1822).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]