Міхал Ян Зянковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Ян Зянковіч
Міхал Ян Зянковіч. Невядомы мастак, 1762.
Міхал Ян Зянковіч. Невядомы мастак, 1762.
Герб «Сястрэнец»
Герб «Сястрэнец»
біскуп віленскі
з 15 красавіка 1730
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Караль Пётр Панцажынскі
Пераемнік Ігнацы Якуб Масальскі
тытулярны біскуп
з 27 чэрвеня 1718
Дыяцэзія Juliopolis[d]
дапаможны біскуп
з 27 чэрвеня 1718
Дыяцэзія Жамойская дыяцэзія
пісар вялікі духоўны літоўскі
1724 — 1729
Папярэднік Багуслаў Гасеўскі
Пераемнік Антоній Юзаф Война

Нараджэнне 1670[1][2]
Смерць 23 студзеня 1762(1762-01-23)
Род Зянковічы[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[3]
Дзейнасць тытулярны біскуп, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхал Ян Зянковіч (1670, каля Дарагічына на Падляшшы — 23 студзеня 1762) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган жамойцкі (ад 1718), пісар вялікі літоўскі (1724—1729), біскуп віленскі (ад 1730).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Зянковічаў-Ператрускіх гербу «Сястрэнец»[4].

Доўгі час быў пробашчам у Барысаве і Лідзе. Ад 1699 года канонік віленскі, архідыякан жамойцкі. З 27 красавіка 1718 года стаў біскупам-суфраганам жамойцкім, а з 1724 — пісарам вялікім літоўскім. З 2 кастрычніка 1730 -- біскуп віленскі.

Падтрымліваў караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. У сувязі з перамогай Аўгуста Моцнага быў вымушаны з’ехаць у Прусію (1734), адкуль вярнуўся ў 1736 годзе.

Аднавіў Віленскую кафедру, фундаваў у месце касцёл Св. Іосіфа і Нікадзіма, шпіталь Св. Лазара. Дзеля павышэння ўзроўню навучання ў Віленскай духоўнай семінарыі запрасіў для яе кіравання ксяндзоў-камуністаў.

Атрымаў вышэйшую ўзнагароду Рэчы Паспалітай Ордэн Белага Арла[5].

Уваходзіў у магнацкую палітычную групоўку «Фамiлiя».

8 верасня 1750 стаў каранатарам абраза Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў бернардзінскім касцёле Св. Міхала (Вільня)[6].

Зноскі

  1. Michał Jan Zienkowicz // NUKAT — 2002.
  2. Michał Jan Zienkowicz // MAK
  3. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 16 кастрычніка 2020.
  4. ЭнцВКЛ 2010.
  5. Marta Męclewska, Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008, Zamek Królewski, Warszawa 2008, s. 166.
  6. Андрэй Шпунт. Знак асаблівай пашаны // «Наша Вера» № 1 (7), 1999.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]