Міхаіл Іванавіч Русы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Русы
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
20 мая 2010 — 10 красавіка 2012[1]
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Сямён Шапіра
Пераемнік Леанід Заяц
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
6 лютага 2001 — 10 ліпеня 2003
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын (да 1 лістапада 2001), Генадзь Навіцкі
Папярэднік Вадзім Папоў
Пераемнік Зянон Ломаць
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі
27 кастрычніка 1994 — 6 лютага 2001
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір (да 18 лістапада 1996), Сяргей Лінг (да 18 лютага 2000), Уладзімір Ярмошын
Папярэднік Анатоль Дарафееў
Пераемнік Лявонцій Харужык

Нараджэнне 23 лістапада 1954(1954-11-23) (69 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Міхаіл Іванавіч Ру́сы (23 лістапада 1954, вёска Вароніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык, старшыня Аграрнай партыі[2], займаў пасады намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1], дэпутата Палаты прадстаўнікоў Беларусі, міністра сельскай гаспадаркі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1989). Служыў у арміі.

19771983 — працаваў у калгасе імя Леніна Жыткавіцкага раёна галоўным аграномам, намеснікам старшыні, старшынёй калгаса.

19831985 — першы намеснік старшыні Кармянскага райвыканкама, начальнік управы сельскай гаспадаркі. 19851987 — сакратар Кармянскага райкама КПБ. 19871991 — інструктар ЦК КПБ, першы сакратар Стаўбцоўскага райкама КПБ.

19911994 — старшыня Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. З 27 кастрычніка 1994 г. займаў пасаду міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

З 6 лютага 2001 г. — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.

Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 303 ад 10 ліпеня 2003 года вызвалены з пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання з фармулёўкай «за невыкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні поўнай і своечасовай выплаты заработнай платы працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэнні запазычанасці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсіфікацыю справаздачных даных па гэтых пытаннях».

20032004 — саветнік аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі (Санкт-Пецярбург).

16 лістапада 2004 года прызначаны старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрных пытаннях.

15 сакавіка 2008 года быў абраны старшынёй Аграрнай партыі замест Міхаіла Шыманскага.[2] За яго прагаласавала 100 % дэлегатаў на V з’ездзе партыі.

На парламенцкіх выбарах 2008 года балатаваўся ад Жыткавіч і перамог.[3] Працаваў старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання.

10 красавіка 2012 прызначаны намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.[1]

У жніўні 2018 стаў адзіным віцэ-прэм’ерам, які застаўся на пасадзе падчас вялікай урадавай перастаноўкі.[4] Аднак 2018 выдаўся няпростым годам для Міхаіла Іванавіча: прэзідэнт раскрытыкаваў аграрную дзейнасць Русага на ільняной ніве і адзначыў, што толькі капрызнае надвор’е ды поспехі Аршанскага льнокамбіната ўратавалі ягонае віцэ-прэм’ерскае крэсла. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ільняная кампанія 2019 год стане вырашальнай у лёсе Міхаіла Іванавіча.[5] 27 сакавіка 2019 года Міхаіл Русы вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі пасля рабочай паездкі Прэзідэнта ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці[6].

1 красавіка 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне накіраваць Русага на пасаду памочніка Прэзідэнта — інспектара па Магілёўскай вобласці[7]. У снежні 2019 года быў прызначаны Прэзідэнтам у склад Савета Рэспублікі 7-га склікання. 11 снежня 2019 года вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Магілёўскай вобласці[8].

Зноскі

  1. а б в г Указ Президента Республики Беларусь от 10 апреля 2012 г. № 163 Î íà çíà ÷å íèè Ì.È.Ðó ñî ã
  2. а б Новым старшынёй Аграрнай партыі абраны Міхаіл Русы. Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 6 кастрычніка 2011.(недаступная спасылка)
  3. Сяргей Каралевіч. Архіўная копія(недаступная спасылка). Палітыка. БелаПАН. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 9 верасня 2012.
  4. https://news.tut.by/economics/605547.html Архівавана 21 верасня 2020.
  5. sputnik.by
  6. Вызвалены ад пасад віцэ-прэм’ер, губернатар і міністр — Лукашэнка падпісаў кадравыя ўказы
  7. Лукашэнка накіраваў Русага і Зайца наводзіць жалезны парадак у Магілёўскай вобласці. 01.04.2019 Архівавана 5 верасня 2021.
  8. Міхаіл Русы вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Магілёўскай вобласці. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 12.12.2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]