Міхаіл Васільевіч Селькін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Васільевіч Селькін
Дата нараджэння 30 жніўня 1947(1947-08-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 2023(2023-04-17) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера алгебра
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Мікалаевіч Скіба
Узнагароды

Міхаіл Васільевіч Селькін (30 жніўня 1947, Ветка, Гомельская вобласць — 17 красавіка 2023, Гомель) — беларускі навуковец-алгебраіст, выбітны прадстаўнік Гомельскай алгебраічнай школы, рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны (1999—2004), член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000—2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З адзнакай скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1969). У 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і стаў кандыдатам фізіка-матэматычных навук. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Максімальныя падгрупы ў тэорыі класаў канчатковых груп». Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам, намеснікам дэкана, дэканам матэматычнага факультэта, першым прарэктарам Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, рэктарам гэтага ўніверсітэта. Прафесар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі.

У 2000—2004 гадах — дэпутат Савета Рэспублікі ад Гомельскай вобласці. Быў членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву.

Памёр 17 красавіка 2023 года[1].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Селькин М. В. Максимальные подгруппы в теории классов конечных групп. — Мінск: Беларуская навука, 1997.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]