Міхаіл Мікалаевіч Задорнаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Задорнаў
Міхаіл Мікалаевіч Задорнаў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Михаил Николаевич Задорнов
Дата нараджэння 21 ліпеня 1948(1948-07-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 2017(2017-11-10)[2] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Мікалай Задорнаў[d]
Жонка Velta Zadornova[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Пісьменнік-сатырык, акцёр, драматург, тэлевядучы
Гады творчасці 1974—2017
Жанр Сатыра
Мова твораў Руская
Дэбют «Письмо студента домой» (1982; на ТБ)
Прэміі
Узнагароды ордэн Пашаны, Прэмія Ленінскага камсамола
zadornov.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Міхаіл Мікалаевіч Задорнаў (нар. 21 ліпеня 1948, Юрмала[3], Латвійская ССР — 10 лістапада 2017[4]) — савецкі і расійскі празаік-сатырык, драматург, гумарыст, комік, член Саюза пісьменнікаў Расіі. Аўтар больш за дзесяці кніг. Сярод іх — лірычныя і сатырычныя апавяданні, гумарэскі, нарысы, дарожныя нататкі і п’есы. Аўтар антынавуковых гіпотэз у галіне этымалогіі і гісторыі славянства[5]. Вядомы сваімі шавіністычнымі і антызаходнімі выказваннямі[6][7][8][9][10].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 21 ліпеня 1948 года ў Юрмале (Латвійская ССР). Скончыў рыжскую сярэднюю школу № 10. У 1974 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік.

Дэбютаваў на Цэнтральным тэлебачанні СССР у 1982 годзе з маналогам «Ліст студэнта дадому». Сапраўдная папулярнасць прыйшла ў 1984 годзе, калі Задорнаў ў перадачы «Вакол смеху» прадставіў свой фельетон «Два дзевятых вагона», які прынёс яму шырокую вядомасць. У 1984—1985 гадах — загадчык аддзела сатыры і гумару ў часопісе «Юнацтва». Апавяданні і мініяцюры Задорнава чыталі са сцэны многія вядомыя артысты, а пачынаючы з канца 1980-х гадоў ён стаў сам выконваць свае творы. З пачатку 1990-х гадоў Задорнаў быў аўтарам і вядучым вядомых тэлеперадач, такіх як «Аншлаг», «Смехапанарама», «Сатырычны прагноз», «Дочкі-маці».

Памёр 10 лістапада 2017 года ў Маскве[11].

Развітанне з Міхаілам Задорнавым адбылося 12 лістапада 2017 года ў закрытым рэжыме ў рытуальнай зале морга клінічнай бальніцы «Медсі»[12][13] на Пятніцкай шашы ў Маскоўскай вобласці.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар мноства гумарыстычных кніг і канцэртаў, таксама здымаўся ў кіно.

Зноскі

  1. Задорнов М. Н. Я никогда не думал…: ИзбранноеМ.: Эксмо, 2006. — 624 с. — ISBN 978-5-699-16143-0
  2. http://zadornov.net/2017/11/dorogie-druzya-i-poklonniki-mihaila/
  3. Михаил Задорнов Я никогда не думал… // Сайт Zadornov.net Архівавана 24 студзеня 2009.
  4. Михаил Задорнов умер в московской клинике. РЕН ТВ (10 ноября 2017). Праверана 10 лістапада 2017.
  5. "Умер писатель-сатирик Михаил Задорнов — Meduza". Meduza. Праверана 2017-11-11.
  6. Задорнов упорствует в своей украинофобии, uainfo, 05.01.2014,
  7. Українофоб Задорнов вважає, що Путін і Медвєдєв мають йти у відставку, espreso.tv, 4 ЛИСТОПАДА, 2014
  8. Задорнов ответит за «еврохохлов» (відео) Архівавана 5 ліпеня 2015., Преса України, 06.01.2014
  9. Задорнов по-блюзнірськи пожартував про збитий малайзійський «Боїнг» (ВІДЕО), Громадсько-політичний портал «Воля народу», 01.07.2015
  10. Госкомтелерадио призвал СМИ забыть о существовании Пореченкова, Охлобыстина, Задорнова и Кобзона, «Комсомольськая правда в Украине», 31.10.2014
  11. Памёр сатырык Міхаіл Задорнаў
  12. https://svpressa.ru/persons/vladimir-evtushenkov/
  13. https://www.gazeta.ru/social/2020/11/29/15027566.shtml?updated

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]