Міхаіл Паўлавіч Батура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Паўлавіч Батура
Дата нараджэння 16 мая 1950(1950-05-16) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Узнагароды

Міхаіл Паўлавіч Батура (нар. 16 мая 1950, в. Клюкавічы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі ў тэхнічных і арганізацыйных сістэмах. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2004). Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (г. Масква).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання», 1975).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1975; у 1987—1995 — дэкан факультэта аўтаматызацыі кіравання, у 1995—1998 — дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, з 1998 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 1999 — першы прарэктар, у 2000—2018 — рэктар, загадчык лабараторыі «Новыя навучальныя тэхналогіі»).

Навуковыя інтарэсы: матэматычныя метады аптымальнага кіравання, аналізу і сінтэзу нелінейных стахастычных дыскрэтных сістэм кіравання.

Удзел у рэпрэсіўнай сістэме Аляксандра Лукашэнкі[правіць | правіць зыходнік]

У рамках міжнародных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пасля здушэння апазіцыі пасля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года Міхаіл Батура стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду[1]. У сваім рашэнні Еўрапейскі савет абвінаваціў Батуру ў «адлічэнні студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах пасля выбараў у снежні 2010 года»[2].

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Званні «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2011), «Мінчанін года» (2008), Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2014), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2000) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Батура Михаил Павлович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 51—70.
  • Батура Міхаіл Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 346. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Батура Михаил Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 219.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]