Міхкель Веске

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхкель Веске

Міхкель Веске (эст.: Mihkel Veske; 28 студзеня 1843 - 16 мая 1890, Казань) —эстонскі этнограф, лінгвіст, спецыяліст па фіна-угорскіх мовах. Грамадскі дзеяч, актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху. Прафесар Тартускага, з 1874, Казанскага (з 1886) універсітэтаў. Адзін з заснавальнікаў младаграматычнай школы ў фіна-угразнаўстве. Вядомыя яго працы: "Даследаванні па параўнальнай граматыцы фінскай мовы" (1873), "Даследаванні аб прыслоўях чарэміскай мовы" (частка 1, 1889), "Славяна-фінскія культурныя адносіны па дадзеных мовы" (1890). Апублікаваў анталогію "Эстонскія народныя песні" (т. 1-2, 1879-83).