Мішэль-Габрыэль Пакар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мішэль-Габрыэль Пакар
Род дзейнасці батанік, урач, падарожнік-даследчык, альпініст
Дата нараджэння 1757[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1827[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
  • Сардзінскае каралеўства[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мішэль-Габрыэль Пакар (1757-21 мая 1827) — швейцарскі лекар і навуковец з Шамані, першым заваяваў Манблан — самую высокую гару ў Альпах і Заходняй Еўропе (4810 м), піянер альпінізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся і вырас ў заможнай сям’і натарыуса. Вывучыўся на ўрача ў Турыне. Займаўся батанікай і мінералогіяй.

У 1783 і 1784 гадах, у рамках ініцыятывы швейцарскага геолага і батаніка Араса Сасюра, распачаў шэраг няўдалых спробаў узыходжання на Манблан. Першае ў гісторыі паспяховае ўзыходжанне было здзейснена 8 жніўня 1786 года разам з паляўнічым Жакам Бальма (1762—1834 гг.). Пакар з дапамогай вымяральных прыбораў вызначыў вышыню вяршыні — 5218 м (аднак пазней, высветліўшы хібнасць барометра, адкарэктаваў яе да 4738 м). Ён і Бальма правялі на вяршыні 35 хвілін.

У памяць аб першым пакарэнні Манблан ў Шамані усталяваны манумент першапраходцам, дата іх ўзыходжання святкуецца многімі альпіністамі як дзень нараджэння гэтага віду спорту, а Шамані стала неафіцыйнай сталіцай альпінізму.

Зноскі

  1. а б Michel Gabriel Paccard // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Michel Gabriel Paccard // www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  3. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.