Нансі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Нансі
фр.: Nancy
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
15,01 км²
Вышыня цэнтра
212 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
105 100 чалавек (2004)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
54000[1] і 54100[1]
Афіцыйны сайт
Нансі на карце Францыі
Нансі (Францыя)
Нансі

Нансі (фр.: Nancy) — горад і камуна ў Францыі, адміністрацыйны цэнтр (прэфектура) дэпартамента Мёрт і Мозель і гістарычнай вобласці Латарынгія. Насельніцтва вялікага Нансі складае 410 508 чалавек (даныя 1999 года), уласна ў горадзе пражываюць 105 100 чалавек (даныя 2004 г.). Размешчаны на рацэ Мозель, ля перасячэння яе каналам Марна — Рэйн. Вузел чыгуначных ліній на Парыж, Страсбург, Льеж.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на мноства прэгістарычных артэфактаў, знойдзеных на месцы сучаснага Нансі, горад на рацэ Мёрт стаў згадвацца толькі з VIII стагоддзя. Традыцыйна з XII стагоддзя Нансі быў сталіцай герцагства Латарынгскага, затым правінцыі і рэгіёна з назвай Латарынгія (Lorraine). У 1477 годзе пры Нансі адбылася бітва паміж швейцарска-латарынгскімі войскамі (падтрыманымі Францыяй) і войскам герцага бургундскага Карла Смелага, які загінуў у гэтай бітве (гл. бітва пры Нансі). У 1766 годзе разам з Латарынгіяй пасля смерці апошняга латарынгскага герцага, цесця Людовіка XV Станіслава Ляшчынскага, горад увайшоў у склад Францыі. Падчас франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў быў заняты нямецкімі войскамі, аднак пасля вайны па ўмове Франкфурцкага дагавора ўвайшоў у тую невялікую частку Латарынгіі, якая не перайшла да Германіі і засталася ў складзе Францыі (гл. Эльзас-Латарынгія); Нансі стаў адным з цэнтраў руху за рэванш, у ім быў узведзены помнік страчаным правінцыям. У 1914 годзе, падчас Першай сусветнай вайны, каля Нансі вяліся лютыя баі. Пасля акупацыі Францыі гітлераўскай Германіяй (1940) раён Нансі стаў адным з ачагоў руху Супраціўлення. У верасні 1944 года Нансі быў вызвалены ад акупантаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Нансі падзяляецца на стары горад з вузкімі крывымі вуліцамі і старадаўнімі будынкамі (герцагскі палац, XIV—XVI стст., зараз музей; царква кардэльераў, XV ст., і інш.) і новы горад, які будаваўся ў паўднёвым кірунку па рэгулярным плане з XVI—XVII стст. Цэнтральны ансамбль, які складаўся са звязаных паміж сабой плошчаў Станіслава, Ла Кар’ер і Урада (з аркадамі, рашоткамі, фантанамі і г. д.), створаны галоўным чынам у XVIII ст. (арх. Э. Эрэ дэ Карані, Ж. Ламур і інш.).

Выбітныя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Станіславаўская плошча ў Нансі — помнік Сусветнай спадчыны