Наступ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Байцы Чырвонай Арміі ідуць у наступ, Вялікая Айчынная вайна, 1941.

Наступ — асноўны від ваенных (баявых) дзеянняў, заснаваны на атакуючых дзеяннях, у форме баёў, аперацый і бітваў. Ужываецца для разгрому фарміраванняў праціўніка (знішчэння (паланення) яго жывой сілы, знішчэння (захопу) узбраення і ваеннай тэхнікі) і авалодання важнымі раёнамі, рубяжамі і аб'ектамі на сваёй тэрыторыі і тэрыторыі праціўніка.

У адпаведнасці з ваеннымі дактрынамі большасці дзяржаў і ваенных блокаў, наступу, як віду ваенных (баявых) дзеянняў, аддаецца перавага, у адносінах да абарончых ваенных (баявых) дзеяннях.

Наступ складаецца з нанясення па праціўніку ўдараў рознымі баявымі сродкамі на сушы, у паветры (космасе), у акіяне (на моры) і ў інфармацыйнай прасторы, знішчэння асноўных груповак яго войскаў (сіл) і рашучага выкарыстання дасягнутага поспеху шляхам імклівага прасоўвання сваіх войскаў (сіл), абыходу, ахопу ці акружэння праціўніка. Маштаб наступу можа быць стратэгічным, аператыўным, аператыўна-тактычным і тактычным.

Наступ вядзецца з поўным напружаннем сіл, у высокім тэмпе, безупынна днём і ўначы, у любое надвор'е і на любой мясцовасці пры цесным узаемадзеянні ўсіх фарміраванняў (падраздзяленняў, часцей, злучэнняў і аб'яднанняў).

Падчас наступы войскі (сілы) захопліваюць ініцыятыву і навязваюць сваю волю праціўніку. Мэтай наступу з'яўляецца дасягненне пэўнага поспеху, для замацавання якога магчымы пераход да абароны або наступ на іншых участках фронту.

Віды наступаў[правіць | правіць зыходнік]

Наступ прускіх грэнадзёраў у бітве пры Гогенфрыдбергу 4 чэрвеня 1745 года.

Разнавіднасцямі наступу ў аператыўным і тактычным маштабах з'яўляюцца пераследаванне, а ў стратэгічным і аператыўна-стратэгічным маштабах — контрнаступленне, паветраны наступ, артылерыйскі наступ.

Наступ можа весціся на праціўніка, які абараняецца, наступае, контрнаступае або адыходзіць. Пры наступе на праціўніка, які абараняецца, існуе два спосабу наступу: са становішча непасрэднага судотыку з праціўнікам і з ходу.

Наступ на праціўніка, які адыходзіць, ажыццяўляецца шляхам пераследавання, калі ж праціўнік наступае, тое ён ажыццяўляецца з ходу.

Зноскі