Нацыянальны музей Даніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны музей Даніі
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 1849
Адкрыты 1849
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі
  • 1 377 000 ± 500 чал. (2015)[1]
  • 1 765 030 чал. (2017)[2]
Адрас Ny Vestergade 10, 1471 København K
Дырэктар Rane Willerslev[d][3]
natmus.dk (дацк.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны музей Даніі (дацк.: Nationalmuseet) — найбуйнейшы гісторыка-культурны музей Даніі, размешчаны ў сталіцы дзяржавы — горадзе Капенгагене, у цэнтральнай яго частцы, па адрасе: вуліца Ny Vestergade, 10, недалёка ад пешаходнай зоны Строет  (англ.).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У залах музея экспануецца вялікая колькасць помнікаў матэрыяльнай культуры, прывезеных дацкімі навукоўцамі з усіх мацерыкоў і астравоў: пачынаючы Грэнландыяй і заканчваючы Паўднёвай Амерыкай. Да таго ж аказваецца матэрыяльная падтрымка Грэнландскаму навукова-даследчаму цэнтру SILA на базе Нацыянальнага музея Даніі, які праводзіць археалагічныя і антрапалагічныя раскопкі ў Грэнландыі, а затым выстаўляе знаходкі непасрэдна ў самім музеі.

Таксама, акрамя археалогіі і антрапалогіі, музей укладвае сродкі ў развіццё этналогіі, нумізматыкі, этнаграфіі, прыродазнаўства, рэстаўрацыю помнікаў архітэктуры, камунікацыйныя тэхналогіі, фінансуе рэстаўрацыю цэркваў і іншых аб'ектаў культурнай спадчыны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]