Неадым

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Неадым

Неадым (лац.: Neodymium) Nd — хімічны элемент, лантаноід; атамны нумар 60.

Метал светла-шэрага колеру, тэмпература плаўлення 1016 °C, шчыльнасць 6905 кг/м³. У паветры акісляецца. Узаемадзейнічае з кіпнем, мінеральнымі кіслотамі, пры награванні — з галагенамі, азотам, вадародам.

Выкарыстоўваецца ў сумесі з празеадымам для атрымання бясколернага шкла, якое добра паглынае ультрафіялетавыя промні.

Сплавы магнію, алюмінію або тытану з неадымам маюць высокую трываласць і прымяняюцца ў авія- і ракетабудаванні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]